Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АРЛЯК ЗВЫЧАЙНЫ

ВУЖОЎНІК ЗВЫЧАЙНЫ

ГРАЗДОЎНІК ЗВЫЧАЙНЫ, КЛЮЧ-ТРАВА

ХВОШЧ ЛЯСНЫ

МЯТНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

 

Вымыйце добранька 4 галінкі мяты і трохі тонкай зялёнай цыбулі, укладзіце ў бутэльку з аліўкавым алеем. Дадайце туды па 2 раздробленыя гарошыны чорнага і зялёнага перцу. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваюць для запраўкі салат са свежай гародніны.

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ні шукай мора, бо ў лужыня ўтопішся. — Ня ідзі на вялікую рызыку, бо й з малой загінеш.

Новая мітла току ні дзярэ. — Калі прыедзе новы ўрадовец на ўрадавую працу, дык спачатку ён не бярэ шмат магарыча.

Новая ня порыцца, а добрая ні валочыцца. — Прыказваюць, калі нехта стане хваліць таго чалавека, які бадзяецца па сьвеце, ды стане радзіць узяць яго на работу ці сватае ў прымы.

Новая сіцца на калочку вісіцца, а староя пад лаўкай валяіцца. — Новы чалавек у сям'і ці грамадзе заўсёды ў пашане, а стары часта не шануецца ці й пакінены дажывае веку.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz