Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ХВОШЧ БАГНАВЫ

ЕЛКА

ШАЛЬНІК ТРЫПУТНІКАВЫ

ДРЫЖНІК

ПІКАНТНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

 

У бутэльку з аліўкавым алеем апусціце невялікую цытрынавую скарынку, 2 лаўровых ліста, жменю чорнага перцы гарошкам і некалькі гваздзікаў. Дадайце трохі парашка карыцы. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваецца для мяса, смажанага на рашотцы ( паліваюць зверху).

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Носіцца як дурань з дзьвярыма. — Калі нехта пілнуецца нечага непатрэбнага й бескарыснага. З казкі: Пайшлі красьці разумныя й дурны. Разумныя набралі ў сьвірне збожжа й сала, а дурны бача, што ў сьвірне ўсяго шмат і ўсяго не забярэш, дык ён выняў дзьверы ды панёс у лес. Ён думаў, што калі ў сьвірне ня будзе дзьвярэй, дык калі хаця можна будзе прыйсьці ў сьвіран і набраць, чаго трэба.

Носіцца як кот зь сілядцом. — Калі нехта ня спускае зь языка гутаркі аб нейкай сваей улюблёнай рэчы ці аб сваім улюблёным чалавеку.

Носіцца як падсмаліны. — Калі нехта борзда, без развагі, бегае, мітусіцца, калі аб нечым моцна заклапочаны.

Ноч пагоня, ноч прыгоня. — Аб тым, хто на працу ідзе досьвіта й дамоў ідзе посьля зьмярканьня.

Ну, брацьця, за кій брацца. — Прыказваюць, калі наўрэлася нейкая цяжкая работа грамадзкага характару, якую трэба на некага ўзваліць. «Брацца за кій» знача - лясаваць. Кажны па чарзе бярэцца за кій, а каму прышлося накрыць канец кія, той нешта й вылесаваў - добрае ці благое.

Нуда горш каросты. — Жарт. Калі малады чалавек паслужа ў маскалёх ці так пажыве ў Расеі, дык вярнуўшыся дамоў часта пачынае патакаваць словамі: «Ну, да!». А стары тады яму заўважае: «Нуда - горш каросты». Нудой у Беларусаў называецца смутнае адчуваньне, мэлянхолія, а таксама й вашывасьць. Стары ўяўляе, што малады чалавек, які вярнуўся з Расеі, скардзіцца на тое, што ў яго нуда, - вошы.

Ня бойся зімы, а бойся зазімка. — Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz