ЧАСНЫЧНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ 1
Ачысціце 3 долькі часныку, разамніце яго і ўкладзіце ў бутэльку з аліўкавым алеем. Дадайце туды 3 лісточка базіліка, 1 галінку маярану. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваюць з соусамі (без тамата) для макаронных вырабаў, а таксама рысу (паліваюць зверху).
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ня ўсе тыя краскі цвытуць, што рана распускаюцца. Ня ўсе дзеўкі замуж ідуць, што змалада кахаюцца. — Аб тэй дзеўцы, якая змоладу была стройная й павабная, але замуж ня вышла.
• Ня ўсё тоя золата, што блішчыць. — Аб штучна аздобленай таннай рэчы. Прыказваюць і аб чалавеку, які хоць і добра выглядае, але благі й бязвартасны.
• Ня ўсё тоя смачна, што соладка. — У простым сэнсе аб страве: страва, якая сама сабой усаладжае, нясмачная й нездаровая. Хлеб недакіслы салодкі й нясмачны. Прыказваюць аб чалавеку, у якога лісьлівыя словы, а падступныя й зрадлівыя чыны.
• Ня ўсё тоя хораша, што чырвана. — Нашыя прашчуры чырвоным колерам прыбіралі свой белы адзетак, жычкай завязвалі белую сарочку, чырвонымі ніткамі адтыкалі вузоры на жаночых сарочках, чырвонай істужкай абкладалі сярмягі. Але суцэльнага чырвонага адзетку ненавідзелі, бо толькі каты ўбіраліся ў чырвоны адзетак.