ЧАСНЫЧНЫ АЛЕЙ 2
Здрабніце 1 зубчык часныку і адзін струк чырвонага вострага перцу (пажадана свежы) без насення. Уліце ў бутлю з герметычным вечкам 1 шклянку аліўкавага алея, дадайце часнык і перац. Узбоўтайце, зачыніце вечкам. Пакіньце "адпачыць" на 5 дзён. Вельмі пікантны алей. Выкарыстоўваюць для запраўкі мясных і бабовых салатаў, а таксама з соусамі (без тамата) для макаронных вырабаў
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Ня той чарвяк, што мы зьядзім, а той чарвяк, што нас зьесьць. — Жартуюць старыя, калі ім дзеці напамінаюць, каб хаця чарвівых грыбоў у ежу не наклалі.
• Ня толькі дурань вала губляя. — Калі й у разумнага здарыцца няшчасная прыгода ці памылка.
• Ня тут казана. — Прыказваюць перад апавяданьнем жахлівага выпадку: «Ня тут казана, там у лесе на дарозе разбойнікі чалавека забілі».
• Ня ўвесь той сьвет, што ў вакне. — Ня толькі тое ёсьць на сьвеце, што перад намі. Далей, магчыма, ёсьць цікавейшыя й прыгажэйшыя рэчы. Прыказваюць, калі некаму пры сватаньні адмовіць дзеўка ці калі ня купіцца тую рэч ці жывёліну, якую таргуецца.