Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МЯТА ПЕРЦАВАЯ

НІКАНДРА ФІЗАЛІЕПАДОБНАЯ

БЛЁКАТ ЧОРНЫ

ПАСЛЁН ЧОРНЫ

АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

 

-алей аліўкавы - 300 мл

-перац (востры струкавы, свежы ці сухі не здробнены) - 5 шт

-часнык - 10 зуб.

-спецыі (травы свежыя ці сухія, але суцэльныя, па густу лаўровы ліст, кмен, размарын, шалвея)

Калі нашы прыправы свежыя, то мыем іх, чысцім зубчыкі часныку і сушым на ручнічку. Калі перац свежы, таксама мыем і наразаем кольцамі, даём высахнуць, а калі ўжо сушоны, то прама так кідаем (але яго трэба пабольш). У чысты сухі слоік ўкладваем нашу траву, перац і часнык, заліваем аліўкавым алеем. Даём настаяцца 10 дзён. Чым даўжэй стаіць, тым больш насычаным будзе водар алею. Можна выкарыстоўваць і для салаты, і ў мяса, і піцу паліваць!

 

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ні май хворага за памёрлага, а палага за прапалага. — Як хворы можа паправіцца, гэтак падупалы на маемасьці можа разжыцца, а падупалы на благіх налогах можа іх пазбыцца.

Ні май чалавека за поўчалавека. — Прыказваюць таму, хто паніжае ў чалавеку людзкую годнасьць.

Ні маніся ды Богу маліся. — Заўважаюць таму, хто занадта самапэўны ў сваіх будучых удачах.

Німа патрэбы здаровага лячыць, а разумнага вучыць. — Кажуць да тых, што бяруцца вучыць разумнейшых за сябе.

Німа тэй крамкі, дзе-б прадаваліся родныя мамкі. — Роднае маці нідзе ня знойдзеш і ня купіш за грошы.

Німа тэй хаткі, каб ні было звадкі. — Звадка як-бы натуральная зьява ў сям'і, хоць яе й ня выносяць навонкі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz