ДУХМЯНЫ АЛЕЙ
- рафінаваны алей - 300 мл,
-часнык - 1 зубчык,
-размарын - 0,5 г.л.,
-сумесь перцаў гарошкам (чорны, чырвоны, белы) - 1 г.л.,
-гваздзіка - 4 шт.,
-кардамон - 5 шт.,
-імбір – 1см
Імбір ачысціць, разрэзаць на чатыры часткі. Часнык ачысціць, разрэзаць на чатыры часткі. Усе спецыі ўсыпаць у ёмістасць, заліць алеем, зачыніць вечкам. Настойваць мінімум 3 дні. Чым даўжэй стаіць, тым духмяней і смачней.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Ні пры людзях казана. — Так папераджаюць, калі хочуць пахваліцца жудасную навіну. (Ні пры людзях казана - там у лесе нейкі чалавек павесіўся).
• Ні пытай старога, а пытай бывалага. — Прыказваюць, калі радзяць зварачацца з парадай не да старых бабак, але да дактароў.
• Ні радзіся краснай, а радзіся шчаснай. — Калі прыгожая жанчына гаруе на сьвеце праз сваю прыгожасьць.
• Ні радзіся хвасьліў, а радзіся шчасьліў. — Хвасьлівы, хто любе прыгожа адзецца й выглядаць прыгожа, але на гэта патраце ўсе сродкі ды бывае бедны й нешчасьлівы.