ЛАЎРОВЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ
Парэжце на дробныя кавалачкі 5-6 лаўровых лістоў. Здрабніце 1 зубчык часныку. Уліце ў бутлю з герметычным вечкам 1 шклянку аліўкавага алею, дадайце лаўровае лісце і часнык, а таксама некалькі гарошын чорнага перцу і 2 ягады ядлоўца. Узбоўтайце, зачыніце вечкам. Пакіньце "адпачыць" на 4-5 дзён, пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваюць для запраўкі мясных салатаў.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Паехалі глухія, павязьлі дровы сухія. — Гэтак жартуюць з таго, хто недачуўшы нейкага слова, паверне яго на другое, падобнае па вымове.
• Пажывём далі, пачуім болі. — Прыказваюць, калі няпэўную навіну пачуюць