ВОСТРЫ АЛЕЙ.
-100 г свежага чырвонага вострага перцу,
-1 л арахісавага, ці кукурузнага, ці сесам алею,
-2 ст. лыжкі салодкай ці вострай папрыкі.
Струкі вострага перцу разрэзаць уздоўж і выняць насенне, якое вельмі вострае. Пасекчы ў кухоннай машыне і дадаць у рондаль з алеем. Асцярожна падагрэць да 120 градусаў і трымаць 15 хвілін, алей астудзіць, дадаць парашок папрыкі. Калі цалкам алей астудзіцца, прафільтраваць. Затым разліць у стэрыльныя слоікі і закаркаваць. Алей можна ужываць адразу.