Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖУРАВІНЫ

 

 

ПЕРШАЦВЕТ ВЕСЕННІ, КЛЮЧЫКІ

ЛАЗАНІЦА

 

 

ЯСЕНЬ ЗВЫЧАЙНЫ

 

АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ З ТРАВОЙ

 

Здрабніце 6 лісточкаў сальвіі, адну галінку размарына, 1 лаўровы ліст, 1 галінку чабора і некалькі лісточкаў маярану. Усыпце ўсё ў аліўкавы алей, дадайце некалькі ягад ядлоўца, ледзь-ледзь чорнага перцу і буйнай паваранай солі. Пакіньце ўсё на 30 дзён у герметычна зачыненай бутэльцы (перыядычна падтрасаючы), пасля чаго прафільтруйце алей праз льняную тканіну, наліце ў іншую бутлю і зачыніце коркам. Выкарыстоўваюць для біфштэксу і печанага мяса (паліваюць зверху).

Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.

Ні дома, ні замужам. — Прыказваюць аб чалавеку, які з аднаго месца працы сарваўся, а на другое не згадзіўся. Прыказка паходзе ад тае дзеўкі, што вышла замуж, але адышла ад мужа.

Ніжанаты б'е жонку, а бязьдзетны - дзяцей. — Прыказваюць аб тым, які хваліцца, што каб ён меў сілу на сьвеце, дык усюды парадак зрабіў і ўсе добрасумленна выконвалі-б свае абавязкі. Так, як і нежанаты кажа, што ўпартую жонку зрабіў-бы пакорнай, а бязьдзетны - што дзяцей-неслухаў зрабіў-бы паслушнымі.

Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы. — Прыказвае жанаты, у якога матар'яльньт стан посьля жанімства не палепшыўся. Прыказка паходзе з казкі-жарту: Неўзабаве посьля вясельля малады муж абуваўся ў лапці, выціраў каравыя анучы й прыказваў як-бы сам сабе: «Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы». А маладая жонка пачула гэта ды кінула яму гэткую самую каравую анучыну, кажучы: «Ні бядуй, што тры анучы - на табе чацьвертую». Муж наракаў не за тое, што меў тры анучыны, але за гэта, што ўзяў жонку гультайку, што навет ануч не памые, а трэба іх выціраць з гразі, каб абвярцець каля нагі.

Ні за гэта біта, што хадзіла ў жыта, алі за тоя, што дома ні начавала. — Прыказваюць, калі пакараны чалавек перакручвае сваю віну на добрыя чыны, і кажа, што быццам пакаралі яго нявіннага. Муж біў жонку не за тое, што хадзіла жаць жыта, а за тое, што дамоў нанач ня прышла.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz