Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БАРВЕНАК МАЛЫ

СІНЮХА БЛАКІТНАЯ

КАСТАЛОМ ЛЕКАВЫ

ЖЫВАКОСТ ЛЕКАВЫ

АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛЕЙ

 

-900 мл аліўкавага алею "экстра вірджын"

-2-3 буйныя галінкі сушонай рэзкай зеляніны (цім’ян ці арэгано)

-1-2 сушоных вострых перчыка чылі

-1 г. л. гарчычнага насення, духмянага,

-1 г. л. чорнага перцу гарошкам

Стэрылізуйце літровую бутэльку. Гарчычнае насенне і гарошыны перцу пакладзіце паміж двума пластамі плёнкі і трошкі раздушыце качалкай. Усыпце у бутэльку. Пакладзіце туды ж вострыя перчыкі. Уліце у бутэльку алей і злёгку патрасіце яе. Рэзкую зеляніну злёгку разамніце паміж пальцамі - але вельмі асцярожна, каб не пашкодзіць сцябло і лісточкі. Трымаючы галінкі за верхні канец, акуратна апусціце зеляніну ў бутэльку. Запячатайце бутэльку і пастаўце ў прахалоднае цёмнае месца настойвацца. У прынцыпе алей будзе гатовы праз тыдзень, але чым даўжэй ён стаіць (да 1 года), тым больш духмяным становіцца. Калі вы не любіце занадта востры алей, выміце перчыкі праз пару тыдняў.

 

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz