АРАМАТЫЗАВАНЫ АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ
Узяць грэцкі аліўкавы алей, пераліць у бутэлечку паменш, потым пакласці дзве галоўкі часныку, пару галінак арэгано і насыпаць чорнага і чырвонага перцу гарошкам. Паставіць настойвацца. Галоўнае, што б бутэлька была зусім сухой.
Беларускія\ прыказкі і прымаўкі.
• Німа чаго сабак дражніць. — Калі справа безнадзейная й няварта пускаць лішніх погаласак па сьвеце. «А каб ты пасватаў Пранукову Альжбету? - Не, цётка, няма чаго сабак дражніць. Я ведаю, што яна ня пойдзе».
• Ні мачыся, бо голіны ня будзіш. — Аб тым, хто пэўны сваіх будучых удачаў і для гэтага чыніць вялікія прыгатаваньні, хоць ведама, што яны не ажыцьцявяцца.
• Ні нам папоў судзіць, а на гэта чэрці ёсьць. — Парахвіяне не павінны ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё папоў, бо калі яны будуць сябе дрэнна паводзіць, дык на тым сьвеце адпакутуюць у пекле.
• Ні падышло пад каўтун. — Не спадабалася. Было такое вераньне, што чалавеку хвораму на каўтун можа не спадабацца ды шкодзіць і добрая ежа, бо яна не чалавеку, а каўтуну не падабаеца. А каўтун, гэта нячыстая сіла сядзіць у чалавеку.
• Ні пакаіўся ды паправіўся. — Гавораць аб тым, хто хоць і прыцерпіў кару за сваю віну, але ізноў тое самае робе.
• Ні па кані, ні па аглабнях. — Суд адбыўся, але ніводзін бок не пакараны.
• Ні піражваўшы слова ні пускай на вецір. — Трэба заўсёды добра перадумаць тое, што маеш гаварыць.
• Ні плаця багаты, а плаця вінаваты. — Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны.