ЧАСНЫЧНАЕ ПАНІРАВАННЕ З ЧАБОРАМ
-сухары паніровачныя – 8 частак
-парашок часнычны - 1 частка
-чабор - 1 частка
Паніраванне для рыбы і рыбных катлет. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• У злодзія цяжка ўкрасьці. — Майстру ў ягоным рамясьле цяжка ашукаць.
• Узялі гной у хату. — Прыказвае сьвяркоў, калі нявестка захварэе.
• Узяліся за дзела, як вошы за цела. — Калі нейкую безгаспадарную маемасьць кажны сабе цягне
• У каго дочкі, той ходзя біз сарочкі. — Прыказка старасьвецкіх часоў, калі трэба было дочкам складаць палотны на пасагу. Калі яны выходзілі замуж - бацьком нехапала палатна на сарочкі.
• У каго матка, у таго галоўка гладка. — Аб шчасьці тых дзяцей, якія маюць родную матку.
• У каго сынкі, той пячэ блінкі. — Старадаўная прыказка. У каго было шмат сыноў, той шмат расьцярэбліваў пасекі, шмат сеяў пшаніцы й было з чаго бліны пячы.
• У карчме, лазьні, касьцеля й царкве ўсе людзі роўныя. — Даўней гэтыя будынкі ўважаліся за грамадзкія й у іх кажны меў права заходзіць. Паважны гаспадар уважаў няпрыстойным забараняць некаму мыцца ў сваей лазьні.
• У кія два канцы. — Прыказваюць таму, хто пагражае самавольствам.
• У кожнага свая біда, алі ні аднаго дня. — Разважаюць таго, у каго здарылася нейкая бяда.
• Укрой - ня ўдой. — Адказвае гаспадыня, калі работнікі ці дзеці наракаюць, што мала сала ў ежу адпускаецца, а намагаецца малаком.
• У кулак затрубіць. — На ўвесь голас заплакаць, загаласіць.
• У Лагойску, як у войску, - лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. — Сялянская насьмешка аб жыцьці ў месьце.
• Улез, як сучка ў жбан. — Калі нехта ўлез у непатрэбнае месца ці ўблытаўся ў непатрэбную справу.
• Улез як сьвіня ў рэпу. — Калі нехта нахабна ўлез туды, дзе яму не належыла.
• Улез, як у нерад, ні ўзад, ні ўперад. — Калі нехта ў нейкай справе заблытаўся, зь якое яму цяжка й выблытацца. • У лесе на пні, ідзі ды сапхні. — Кажуць да тых, хто просе ўзычыць ім дроў ці драўлянага матар'ялу.
• Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець.