Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖАЛОБНЫ КАКАДУ БЕЛАВУХІ

ЖАЛОБНЫ КАКАДУ БЕЛАХВОСТЫ

ЖАЛОБНЫ КАКАДУ БЭНКСА

ЖАЛОБНЫ КАКАДУ КАРЫЧНЕГАЛОВЫ

ПАНІРАВАННЕ З НАСЕННЕМ КРОПУ

-сухары паніровачныя – 8 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-насенне кропу, размолатае - 1 частка

Паніраванне для ўсіх відаў мяса, асабліва для тлустай бараніны. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. — Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей.

Сем мужоў ды ўсе біз нажоў. — Калі нейдзе шмат людзей, але ніводзін не адказвае патрэбе.

Сем пол наперад.  - А я ў тры штукі і туды штыкі. — (Штыкі - ісьці кульгаючы.) Даўна нашы жанчыны шылі спадніцы ня ў цотны лік полак (у тры, пяць, сем...), каб з самага пераду спадніцы была скрасенная полка, каб з самага пераду ня было рубца. Самыя багацейшыя дзеўкі шылі спадніцы з сямі полак, а бедныя з трох. На ігрышчы багатыя займалі пярэдняе месца, а бедныя ззаду. Вось багатая дзеўка, калі ішла на йгрышча, патрабавала, каб яе прапусыцілі наперад, бо ў яе спадніца ў сем полак. А бедная дзяўчына выказалася, што ейная спадніца ў тры полкі, а яна йдзе на тое самае йгрышча, а можа яе першую запросяць у танец.

Сем раз адмер, а раз адрэж. — Кажную справу перш трэба добра праверыць, а потым прыводзіць яе ў выкананьне.

Сеўшы між вароны, трэба грагаць як і воны. — Трэба прыстасоўвацца да звычаяў і парадкаў асяродзьдзя, у якое трапілася.

Сёньня ні свята, а заўтра ня будні дзень. — З гэтымі словамі бацькі прыганялі дзяцей да працы перад сьвяточным днём.

Сёрбай, сёрбай ды ідзі з торбай. — Жарт-заахвочаньне пастушка, каб хутчэй еў ды гнаў статак на пашу

Сілай ня быць мілай. — Прыказваецца, калі нехта хоча сілком убіцца ў сяброўства.

Сілай узяць - возьміш, а даць - ні дасі. — Прыказваюць таму, хто адмаўляецца ад падарунку ці ад пачосткі.

Сірата - вечная дурата. — Сірату няма каму навучыць і прымусіць да добрых паводзінаў і звычаяў.

Сіроцкія сьлёзы дарма ні мінуцца. — Гэтак вайцяюць таму, хто крыўдзе сіротаў.

Сістра сястры кляцьбу нося, каб прапала, Бога прося. — Калі дзяўчаты між сабой канкуруюць і навет сястра сястры зыча загубы.

Скажы мой мілютачка, ці высака сонца. — 1. Гэтак сяляне высьмейваюць мяшчан, якія ня ўмеюць ар'ентавацца ў часе па сонцы. 2. Гэтак высьмейваюць таго, хто не разумее зусім простай зьявы ды пра яе выпытвае.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz