РЭЗКАЕ ПАНІРАВАННЕ
-сухары паніровачныя - 100 г
-зеляніна пятрушкі сушаная здробненая - 1г. лыжка
-арэх мушкатавы молаты - 0.5 г. лыжкі
-кмен молаты - 0.5 г. лыжкі
-перац чырвоны молаты - 0.5 г. лыжкі
-хмелі-сунелі - 0.5 г. лыжкі
-кары- 0.5 г. лыжкі
Паніраванне для сулгуні. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Старцу сяло ні наклад. — Аб тым, хто на малым прыбытку ня спыняецца.
• Стары вол баразны ня псуя. — Водклік аб старым фахоўцы, які мае багатую жыцьцёвую практыку й добра выканае сваю работу.
• Стары з мусту, а бізь яго пуста. — Калі ў хаце ёсьць старая людзіна. Хоць яна да працы й няздольная, але нейкую карысьць дае. Сэнс прыказкі: Старога карміць хлебам нібы й мус (з мусу), але ён карысны, бо хаты даглядае, у якой безь яго пуста.
• Стары як малы. — На старога, калі ён у чым памыліцца.
• Стаць дубам. — Калі конь станавіцца на заднія ногі.
• Стаць дубка. — Калі сабака станавіцца на заднія лапы.
• Стаць натарца. — Калі нехта напружваецца ды гатовіцца да змаганьня.
• Стаць рагача. — Калі нехта становіцца на галаве, а ногі трымае ўгору.
• Стаячаму лапаць падшывая. — Калі нейкі вырванец увачавідкі ашуквае.
• Сто коп (збожжа) - на год хлеба, і капа - на год хлеба. — Ці гаспадар нажне сто коп, ці адну капу, - усёроўна хлеба мусе хапіць на ўвесь год.
• Стол хлеба ні паесьць. — Кажа гаспадар, калі госьці яму заўважаць, што зашмат хлеба накроіў. Гэтым нібы кажацца, што хлеб накроены не для стала, а для гасьцей, каб госьці не падумалі, што гаспадар скупы.
• Стоць галавой. — Галавой проста ўніз.
• Сто чартоў гэткага ліха ні наробюць, як адна п'яная баба. — Калі п'яная жанчына лаецца ці няпрыстойныя песьні пяе.
• Стрыжэ вушамі. — Калі нехта пільна прыслухоўваецца.
• Стыд закрыт, а сораму ня відаць. — Правуюцца бессаромныя людзі, калі іх упікаюць за няпрыстойныя словы ці чыны.
• Стыд ня дым - у вочы ня лезя. — Высьмейваюць таго, на каго сорам ня дзеіць.
• Суджанаму дзеўка. — Вера ў лёс, быццам хлопцу на раду назначана, якую ён дзеўку возьме за жонку.