ПАНІРАВАННЕ З НАСТУРКАЙ
-сухары паніровачныя – 8 частак
-парашок часнычны - 1 частка
-настуркі зеляніна і кветкі - 1 частка
Паніраванне для любога мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Сказаў казку з прыказкай. — Калі нехта паставіць цяжкія ўмовы.
• Сказаў ні к сялу, ні к гораду. — На сказаную недарэчнасьць.
• Сказаў ні ў пяць, ні ў дзесяць. — Калі нехта сказаў бязглузьдзіцу.
• Сказаў, як зьвізаў. — Прыказка на ўдалую рэпліку, калі другому няма што й адказаць.
• Скоры пасьпех людзям на сьмех. — Калі нехта сьпяшаючы работу псуе.
• Скруцілася, як Саўрыцкага запусты. — Калі нешта доўгачаканае доўга рабілася й посьля марна гіне ня кончаным.
• Скрывіўся, як сірада на пятніцу. — Калі нехта ад няпрыемнасьці зморшча твар.
• Скрыпучая дрэва доўга скрыпіць. — Аб хваравітым, слабым чалавеку, які доўга жыве.
• Скупы два разы траця. — Аб тым, хто трымаўся дарагой цаны за свой тавар, не прадаў яго, і гэты тавар посьля прапаў, змарнаваўся.
• Скупы шылам сыту мачая. — Гэтак насьміхаюцца над скупым. Сыта - засалоджаная мёдам вада.
• Слаўны бубны за гарамі, а як выйдуць - роўны з намі. — Аб расхваленым далёкім чалавеку, які, пры бліжэйшай знаёмасьці, выяўляецца нічым ня лепшы за іншых.
• Слова - вецір. — Разважаюць гэтак таго, якога нехта незаслужана панізіў благімі словамі.
• Слова ні вірабей, пусьціўшы ня зловіш. — Аб тым, хто не перадумаўшы, сказаў непатрэбнае слова, а потым каецца.
• Служка служца, а пану трасца. — Калі нейкі загад перадаецца пачарзе ніжэй і ніжэй, але ніхто яго ня выканае, а гаспадар мае на гэтым вялікую страту - «трасцу»
• Слухай вухам, а ня брухам. — Жарт аб тым, хто няўважліва слухае, а потым перапытвае.
• Смаку, як у пячоным раку. — Гіронія аб нясмачнай ежы.
• Смалой (смольлю) лезя. — Калі нехта нечага назольліва просіць.
• Смачна кашка ды рабіць цяжка. — Аб рабоце, дзе добра кормяць, але работа цяжкая.
• Смачны жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Калі нехта галіцца нешта важнае дабыць, але здольнасьці ня мае пазьней гэта скарыстаць.
• Сонца па небя ходзя ды ні кожнаму даходзя. — Прыказвае той, хто ня змог усім дагадзіць.