ХЛЕБ ДЛЯ ПАНІРАВАННЯ
-хлеб пшанічны чэрствы - колькі сыдзе
Чэрствы пшанічны хлеб дробна рэжацца, добра падсушваецца ў духоўцы. Затым прапускаецца праз мясасечку, прасейваецца праз сіта і выкарыстоўваецца для паніравання мясных катлет і рыбных прадуктаў.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Паліц аб паліц ні ўдара. — Выказваньне аб гультаю.
• Палкая сэрца скора пірагарая. — Шчырыя, з палкай натурай людзі доўга ня жывуць.
• Пальца німа чым завінуць. — Прыказваюць, калі хочуць выказаць нейчую беднасьць на адзежу.
• Памажы падняць, дык будзім міняць. — Прыказваецца таму, хто ўвачавідкі хоча ашукаць. З казкі: Гандляр коньмі прасіў гаспадара памагчы падняць ягонага каня, і тады ён памяняе гэтага каня на гаспадаровага.
• Памёрці ні памрэш, а часы патрэш. — Жартуюць найчасьцей з таго, які прыкідаецца хворым ды час траце бяз працы.
• Паміняў быка на індыка. — Калі нехта, мяняючы, моцна ашукаўся.
• Паміняў гаршчок на гліну. — Калі нехта пры гандлі чыста ашукаўся.
• Па мне ніхай хоць воўк траву есьць. — Гавора той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужыя справы.
• Памог, як кашаль у хваробя. — Калі нехта, памагаючы, пашкодзіць.
• Пана клянуць, а ў пана бруха расьце. — Сама клёнка шкоды ня робе
. • Па нітачца клубочка шукаюць. — Калі па ледзь значных адзнаках і здагадках вінавайцу даходзяць.
• Пан кладзе пічаць, а мужык глядзіць, адкуль пачаць. — Аб спрыце селяніна, які й багатага ды вучонага пана хоча ашукаць.
• Пану верна ні служы, жонцы праўды ні кажы, з жыдам шчыра ні дружы й здольнікаў ні бяры. — З казкі: - Панскі лясьнік прызнаўся ў сакрэце жонцы. Жонка нахвалілася суседцы-жыдоўцы. Жыд данёс пану. Пан прысудзіў лясьніка павесіць. Вешаць яго згадзіўся лясьнікоў здольнік, каб яму засталася лясьнікова гаспадарка. Лясьнік тады й аб'явіў гэтую прыказку.
• Паны сваруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. — Прыказка бадай што з часоў прыгону, калі абшарнікі рабілі адзін на другога заезды й бралі да гэтага сваіх сялян. Прыказваюць, калі валадары дзеляць народ на дзьве партыі або на дзьве веры, ды правакуюць біцца адзін з другім.
• Па няволі ні плачуць. — Гэтак прыказвалі сяляне, калі ў 1941 годзе бальшавікі зь Беларусі ўцякалі.
• Папа ўсе знаюць, а поп нікога. — Аб тым, да каго ў патрэбе зьвяртаецца ўся грамада
• Папова вока. — Жартуюць зь дзяцей, калі каторае набірае поўную лыжку стравы ды посьля разьлівае.