РЭЗКАЕ ПАНІРАВАННЕ
-сухары паніровачныя - 100 г
-зеляніна пятрушкі сушаная здробненая - 1г. лыжка
-арэх мушкатавы молаты - 0.5 г. лыжкі
-кмен молаты - 0.5 г. лыжкі
-перац чырвоны молаты - 0.5 г. лыжкі
-хмелі-сунелі - 0.5 г. лыжкі
-кары- 0.5 г. лыжкі
Паніраванне для сулгуні. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Тады маю, як у руках трымаю. — Прыказівае той, хто ня вера абяцанкам.
• Такі сьвет настаў, што ні палажы, ні пастаў. — Гэтак старыя людзі даводзяць, што чым навейшы век, тым большае шальмоўства між людзей.
• Так ні ўсяды, як на Дзяды. — Прыказваюць бацькі ці гаспадар, калі дзеці ці работнікі наракаюць, што харчаваньне пагоршылася.
• Там Бог жыве. — Аб тых, дзе жывуць у вялікай згодзе.
• Там добра, дзе нас німа, а дзе мы жывём - там пуга з вузлом. — Прыказваюць таму, хто наракае, што дрэнна жывецца, дзе ён жыве, а ўсюды далей добра.
• Там талька, а там балька. — Калі ў нейкай пральлі нітка няроўная - дзе тонкая, а дзе таўстая.
• Там ужо й Бог аступіўся. — Дзе няма ладу, няма згоды, няма жыцьця.
• Танная мяса сабакі ядуць. — 1. Калі нехта хваліцца, што нешта танна купіў. 2. Прыказваецца й таму, хто танна прадае сваё сумленьне.
• Танцаваў ды ні скланіўся. — Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна закончыў.
• Танцаваць трэба вучыцца, а работу гора навуча. — Гэтак жартуюць з тых маладых дзяцюкоў, дзяўчат, якія болей увагі аддаюць танцам, а работы ня ўмеюць.
• Танцуй уража, як пан кажа. — Гэтак упікаюць таму, хто прадаўся чужынцу й працуе ў ягоную карысьць, а на шкоду сваім.
• Тань, ды тавару ні гань. — Пры куплі можна й танна даваць за тавар, але ня трэба прыдумляць, што тавар хвальшывы.
• Тапор у карчму папёр, а сякера дома сядзела. — Гульня словаў, жарт-прыказка й разам загадка. Тапор - гаспадар, сякера - гаспадыня. Гаспадар пашоў у карчму, а гаспадыня дома сядзела.