ПАНІРАВАННЕ З МАНАРДАЙ
-сухары паніровачныя – 9 частак
-лісце манарды - 1 частка
Паніраванне рэкамендуецца для вырабаў з птушкі. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• П'янаму й чорт з дарогі саступая. — Лепей абыходзіць п'янага ды ня ўступаць зь ім у спрэчкі.
• П'яніцы і капля дорага. — Прыказвае бедны гаспадар, калі зьбіраючы з поля збожжа, не пакідае й аднаго каласка.
• П'яніцы й капля дарага. — Прыказвае бедны, калі дзеля нястачы ня дасьць загінуць на полі й аднаму каласку ці бульбіне.
• П'яны прасьпіцца, а дурань ніколі. — Хоць дрэнна жыць з п'яніцай, але з дурнем яшчэ горай.
• П'яны прасьпіцца, а дурань ніколі. — Дрэнна жыць з п'яніцай, а з дурнем горай.
• Пярэ, як у дошку. — Калі нехта бязупынна кашляе.
• Пятая праз дзясятая. — Калі нехта пры рабоце ці рахунку сьпяшаецца й робе хібы.
• Рабі нябожа, дык і Бог дапаможа. — Прыказваюць таму, хто скардзіцца на свой лёс, што ён ня можа пабагацець.
• Рабіці ні прыбіці. — Аб тым падлетку, што ня хоча прывучацца да ніякай работы.
• Работа дурня любя. — Аб такім работніку, які працуе шчыра, але не дамагаецца належнай платы за сваю працу.
• Работа ня воўк, у лес ні ўцячэ. — Прыказвае гультай, што выкручваецца ад работы.
• Работы аж да суботы. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат мае работы.
• Рада-б душа ў рай, ды грахі ні пускаюць. — Прыказвае той, хто хацеў-бы нечага дасягнуць, але ня мае магчымасьці.
• Радзі, Божа, з бочкі паўбочкі. — Жартуюць пры дрэннай уродзе ці благіх заработках.
• Радня да паўдня, а як сонца зайдзя, дык і чорт яе знайдзя. — Прыказвае стары, якога радня пакінула. Радня толькі тады прызнаецца, калі чалавек малады, здаровы ды багаты. Людзі раўнуюць сваё жыцьцё з днём: раньне - маладосьць, паўдня - сталыя гады, вечар - старасьць.