ПАНІРАВАННЕ ДЛЯ ТЛУСТАГА МЯСА
-сухары белыя - 7 частак
-кроп - 1 частка
-эстрагон - 1 частка
-шніт-цыбуля - 1 частка
Паніраванне можна выкарыстоўваць для тлустага мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Пашло мілая на пастылая. — І мілае стала праціўным, калі яно апынулася ў варожых руках.
• Пашло рукой. — Стала шанцаваць, паручыла.
• Пашоў гандаль на пындаль. — Прыказваюць пры банкруцтве гандлю.
• Пашоў на сяло пазычаць усяго. — Жарт. Гульня слоў. Адказвае той, хто ня хоча сказаць праўды, калі ў яго пытаюць, куды ён ідзе.
• Пашоў па бацьку. — Удаўся гэткім, як бацька й з выгляду, і з натуры.
• Пашоў пасол, уваліўся ў расол. — Калі пасланец пашоў ды аб ім няма ніякіх вестак.
• Пашоў сваім трыбам. — Жыве паводля свайго надуму ды ня слухае парады іншых.
• Пашоў сьвет на сьвет. — Вялікая вандроўка з прымусу, калі людзі кідаюць свае дамы ды ідуць у сьвет.
• Пашоў, як мыла зьеўшы. — Калі нехта пашоў ад сораму.
• Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. — Жартуюць зь дзяцей, асабліва калі хлеба нехапае.
• Пень вялік, алі дуплінат. — Аб тым, хто вырас вялікі, але нідачога няздатны або дурны.
• Першага торгу ні мінай. — Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты.
• Перш за грэх, як за праўду. — Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны.
• Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. — Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае.
• Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! — Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія пакуль чалавека ня возьмуць у рукі, абыходзяцца зь ім ласкава, а потым і пагражаць пачынаюць.
• Першы блін комам. — Пры няўдачы на пачатку работы.
• Пёрціся на ражон. — Калі нехта самахоць лезе ў небясьпеку.