ПАНІРАВАННЕ З ЛІСЦЕМ МЯТЫ
-сухары паніровачныя – 8 частак
-зеляніна кропу сухая -1 частка
-мята зеляніна сухая - 1 частка
Паніраванне для мяса і рыбы. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Прышоў мужык зь сіла ды гоня пана з двара. — Прыказваюць, калі зайдзе вялікае нахабства ў парушэньні ўласнасьці.
• Прышоў на ўздабыткі. — Калі нехта прыходзе нешта патрэбнае купіць ці пазычыць.
• Прышоў ні званы й пашоў ні сланы. — Калі няпрошаны госьць прыходзіў у хату.
• Прышоў Пятрок - адпаў лісток, прышла Ільля - адпалі два. — Аб паступовым надыходзе восені.
• Прышый кабыля хвост, а ў яе й свой ёсьць. — Калі хто набывае зусім непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінішчам.
• Прэціляў пазьбіраў. — Калі нехта памрэ й зьбяруцца прыяцелі - сваякі й сябры - дзяліць маемасьць.
• Пустыня ніколі ня стыня. — Пустыняй называюць пустога чалавека, у якога ўсё пустое - і гутарка, і чыны. Прыказка кажа, што пусты чалавек ня стане паважным.
• Пусьці злыдня на тры дні, а ён і за тры тыдні ня выйдзя. — Калі пусьцяць у хату благога кутніка ці кватаранта.
• Пусьці павалюся, падымі ні ўстану. — Аб бездапаможным, апушчоніку ці гультаю, які сам сябе не дагледзе.
• Пусьці свіню за стол, дык іна й ногі на стол. — Калі бязуважнага, грубога чалавека прыняць у паважную кампанію, дык ён там сваімі паводзінамі няпрыемнасьцяў наробіць.
• Пчала ляціць на любы цвэт. — І сярод людзей ня можа быць ні прымусу, ні абмежаваньня ў падбіраньні сяброўства як у васабістым жыцьці, гэтак і ў грамадзкім.
• Пыл ды дым, як ляцім. — Прыказваюць дзеці пры гульні-бегу.
• Пытаецца люты, ці добра абуты. — Бо ў лютым месяцы бываюць вялікія маразы й ногі мерзнуць.
• Пытаіцца вата, ці далёка хата, а кажушок дзяржыць душок. — Прыказваюць сяляне, калі высьмейваюць адзетак пашыты на ваце.
• П'янаму й мора па калена. — Высьмейваньне адвагі п'янага.
• П'янаму й чорт з дарогі саступае. — Папярэджаньне, каб з п'яным не спрачацца.