Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖОЎТАЯ СІТАЎКА

ЖОЎТАЯ ЧАПЛЯ

ШЭРЫ ЖУРАВЕЛЬ

ЗАРАНКА

 

 

ПАНІРАВАННЕ З ЦІМ’ЯНАМ

-сухары паніровачныя – 8 частак

-зеляніна кропу сухая - 1 частка

-цім’ян сухі - 1 частка

Паніраванне для рыбы і мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Сон як у руку даў. — Кажа той, каму сон спраўдзіўся.

Сорам таму, хто ганя, сорам таму, хто хваля. — Аб такім, які можа кажнага бязь віны ганіць і без заслугі хваліць, і робе ўсё гэта для свае мэтар'яльнае карысьці.

Спагнаў ахвоту. — Задаволіў жаданьне.

Спадзіваўся дзед на мёд, ды й так спаць лёг. — Аб тых, што чакалі нейкае абяцанкі й яе не дачакаліся.

Спаў, як пшаніцу прадаўшы. — Калі нехта спаў спакойным моцным сном.

Спацеў, як мыш. — Калі людзіна ці жывёліна мокрая ад поту.

Спляснуў рукамі. — Калі нехта апынуўся ў роспачы.

Ссадзіў з ног. — Моцна ашукаў, прычыніў вялікую страту.

Старасьць ні радасьць, і горб ні карысьць. — Прыказваюць старыя, калі пачынаюць слабець і горбіцца.

Старац, старац, сяло гарыць! - Ніхай гарыць! - я ў другоя пірайду. — Аб тых, якія грамаду любяць толькі датуль, пакуль зь яе матар'яльную карысьць маюць.

Старац старца нінавідзя, а гаспадар ніводнага. — Старац старца ненавідзе, бо яны канкурэнты. Гаспадар абодвух ня любе, бо яны хочуць жыць з працы гаспадара. Прыказваюць, калі два акупанты між сабой б'юцца, бо кажны хоча сабе падбіць адну й тую самую краіну. А народ, які жыве на гэтай зямлі, абодвух гэтых акупантаў ня любе, бо яны роўныя ягоныя ворагі.

Старой бабца хораша й у шапца. — Даўней старыя беларускія жанчыны насілі каптуры - «шапкі». Старыя людзі хвасьлівых убораў не патрабуюць.

Старой бабя й на печы ўхаба. — Калі нехта бяз важнай прыгоды бяду нажыве.

Старому маніць, а багатаму красьці. — Няма каму аспрэчыць, калі стары маніць, бо ніхто ня помне таго часу, аб якім стары апавядае. Ніхто не павера, што багаты ўкраў, бо ў яго ўсяго шмат свайго

Староя хвалі ды за плот валі. Маладоя гудзь ды набудзь. — Выказваюцца аб старым працоўным статку. Жартам гэтак выказваецца й аб старых людзях. Гудзіць - ганіць.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz