ПАНІРАВАННЕ З МАРКОЎНЫМ БАЦВІННЕМ
-сухары паніровачныя – 8 частак
-бацвінне маркоўнае сухое размолатае - 1 частка
-цыбуля-парэй сухая молатая - 1 частка
Паніраванне для мяса, рыбы, птушкі. Замест цыбулі-парэя можна ўзяць шніт-цыбулю. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Рады ў гады. — Калі нешта бывае надта рэдка.
• Ражна яму! — Адклікаюцца аб нялюбым і шкодным чалавеку, калі прапануюць яго ўшанаваць.
• Разадралася, разлапсардачылася, вылапсардачылася. — Гульня словаў, скарагаворка. Тры словы аднолькавага значаньня, якія цяжка вымавіць. Даецца дзецям да вымовы, каб сказалі хутка й без памылкі.
• Разгудніца на сьвіньні прыехала. — Калі прышла нейкая жанчына да маладой ці да маладога, каб вясельле разрабіць. Яна маладому гане маладую або маладой гане маладога, а сватае іншага ці іншую. Разгудніца - ад слова «гудзіць», значыць ганіць.
• Раздайся лахамоцьця. — Аб тым, хто заўзята танцуе або шпарка бяжыць.
• Разіньку прадаць. — Калі нехта на кірмашы разглядаецца па бакох бязь ніякае зацікаўленасьці.
• Разьвесіў лупы, як кілбасы. — Зьневажаюць таго, хто мае налогу быць разіненым.
• Рамісла за плячыма ня носюць. — Так усхваляюць ручага чалавека.
• Рана росна, а ў дзень млосна, а ўвечары камары, - ані з куста галавы. — Гэткія прычыны дае гультай, калі ў яго пытаюць, чаму ён сена не накасіў летам.
• Рана ўстаў, алі дзень насьпяшыўся. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што зараньня ўстаў, але ў ягонай рабоце посьпеху ня відаць.
• Раньняга дажджу ня бойся. — Заўвагі сялян аб надвор'і. Калі дождж пойдзе ўсходам сонца, дык ён хутка спыніцца. Калі дождж пойдзе ў познае сьвяданьне, дык ён будзе ісьці блізка да вечара.
• Раньняя птушка зубкі цярэбя, а позная вочкі трэ. — Гэтак жартуюць з гультая, які позна спаў ды сьнеданьне праспаў
• Раса, як вір. — Пра вялікую расу.
• Раскапусьціўся, як старая баба. — Калі нехта, сеўшы, заняў шмат месца.
• Распусьціў язык, як старэцкую пугу. — Упікаюць гэтак падлетка, які дае волю свайму языку ды абы што, і недарэчнае, і няпрыстойнае, вярзе.
• Рассыпаіцца драбней маку. — Калі нехта лісьліва гавора, падпускае лёстачкі, прыдобрываецца.