Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАКАДУ ГОФІНА

КАКАДУ МАЛУЦКІ

КАКАДУ НАСАТЫ

КАКАДУ РУЖОВЫ

ЧАСНЫЧНАЕ ПАНІРАВАННЕ З КРОПАМ

-сухары паніровачныя – 8 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-зеляніна кропу - 1 частка

Паніраванне можна выкарыстоўваць і для рыбы і для мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

У Бога дней ня рэшата. — Дні нашага жыцьця рэшатам ня мераць, каб іншыя з іх ня высыпаліся. Кожнага дня мы мусім нешта карыснае зрабіць.

У бядзе жаласьнікаў шмат, а памагаць некаму. — У бядзе кажны спачувае, але толькі языком, але не матар'яльна.

У вас адпелі, а ў нас ад'елі. — Жартуюць гэтак з моладзі, якая позна прышла зь ігрышча ды спазьнілася на вячэру.

У восінь і вірабей багаты. — 1. Прымаўляюць гэтак бацькі, калі адкладаюць сыньня ці доччына вясельле на восень. 2. Гэтак прыказвае даўжнік, калі ў яго спаганяюць доўг, а ён прося адтэрмінаіваць доўг на восень.

У вубосстве жыве ды хоча з перцам есьці. — Пра тых, што бедна жывуць ды арыстакратычных далікатнасьцяў паганяюць (патрабуюць).

У гарачай вадзе купаны. — Гавораць на папырсклівага й нецярплівага.

У гаспадыні работа адна, трэба яе рабіці што дня. — Аб штодзённай цяжкай і аднастайнай гаспадынінай працы.

У гасьцях добра, а дома лепі. — Воля гасьця абмяжована воляй гаспадара. А дома кажны сам сабе гаспадар.

Удадзены, як забіты. — Прыказваюць, калі нявіннага па хвальшывых даносах вінавацяць.

У дастатку рыбку скоблюць, а ў ністачы з луской ядуць. — Прыказвае бедны, калі яму вайцяюць, што ягоная ежа блага прыгатаваная або калі ён несамавіта адзеты.

У двух - рада, а ў трох - зрада. — 1. Сакрэты толькі тады могуць захоўвацца, калі аб іх ведаюць усяго дзьве асобы. 2. Калі з сабой сябруюць дзьве асобы, яны будуць абмаўляць трэйцюю пабочную. А калі ў сяброўсьцьве тры, дык зышоўшыся з сабой дзьве асобы, будуць абмаўляць трэйцюю свае кампаніі, няпрысутную.

У добры час сказаць, а ў благі памаўчаць. — Прыказваюць сяляне, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не ўрачы.

У дурнога ўсё дурноя. — Лаюць таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў.

Ужо поўны вілачкі наклаў. — Прыкааваюць, калі посьля колькіх удалых кражаў нейкага злодзея зловяць на гарачым учынку.

У зімы рот вялікі. — Прымаўка гаспадароў, калі яны зарыхтоўваюць харчы на зіму.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz