Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВЯЛІКІ ДЗЯЦЕЛ

ВЯЛІКІ КУЛОН

ВЯЛІКІ ШЭРЫ КІВІ

ВЯЛІКАЯ СІНІЦА

ПАНІРАВАННЕ З БАРКУНОМ (ДОННІКАМ)

-сухары паніровачныя – 8 частак

-кветкі баркуна -1 частка

-цыбуля-парэй (сухі парашок) -1 частка

Паніраванне рэкамендуецца для птушкі і цяляціны. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступяць у бясконцую спрэчку ды адзін аднаму ня ўступаюць.

Порыцца, як старац у торбя. — Аб тым, хто марудна выконвае работу ці доўга мацаецца, калі нечага шукае.

Посьля гэбля ды тапаром папраўляя. — Калі нявучаны бярэцца папраўляць работу вучонага.

Посьля кашы німа пашы. — У звычаі Беларусаў падаваць кашу апошняй стравай.

Посьля сьмерці мной хоць плот падапры. — Прыказвае той, каго пры жыцьці крыўдзяць ды цешаць, што яго ўславяць посьля ягонай сьмерці.

Потарч носам. — Носам проста ўніз.

Поўная бруха да вучэньня глуха. — Бяднейшы вучань, які часта недаядае, лепей вучыцца за багатага.

Прабой пацалаваў. — Прыходзіў да некага ды хата была замкнёная.

Правіцца, як скурат на агні. — Калі нехта з усіх бакоў вінны, але ўсё намагаецца ўнявіньніцца

Прадаў калёсы ды купіў калёшы. — Высьмейваецца распусны гаспадар, што прадае патрэбную гаспадарскую снасьць ды купляе ўборы.

Прадаць можна ў вадных лапцях, а каб купіць, дык трэба сямёра стаптаць. — Прадаць лягчэй, бо ў прадаўца толькі адна думка - добрую цану ўзяць. Хто-ж купляе, дык думае, каб танна заплаціць і каб на тавары не ашукацца.

Прадзе ды ня ведая, дзе кладзе. — Аб работніку, які хваліцца, што шмат робе, але ягонай работы нідзе ня відаць.

Празь сілу й конь ні вязе. — Каб чалавеку звыж ягонай сілы работы не давалі.

Прайшлі зіма й лета, пройдзя й гэта. — Разважаюць таго, хто мае нейкую бяду ці зазнаў крыўду.

Прапала кароўка, дык ніхай прападая й вяроўка. — Калі прапала вялікая рэч, няма што шкадаваць драбніцаў.

Прапалі, як рудыя мышы. — Аб нечым ці некім, што прапала дашчэнту.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz