ПАНІРАВАННЕ З МАЯРАНАМ
-сухары паніровачныя – 8 частак
-маяран - 1 частка
-цыбуля зялёная - 1 частка
У гэтай паніровачнай сумясі замест зялёнай цыбулі можна выкарыстоўваць высушаную і здробненую шніт-цыбулю. Паніраванне для любога мяса (ялавічыны, бараніны, свініны).
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Расхадзіліся, як жыды на дождж. — Кажуць, калі дзеці раздурэліся. Жыды на кірмашы шпарка рухаюцца, каб закупы да дажджу зрабіць.
• Расхадзіўся, як Марка па пекля. — Калі нехта нецярпліва ходзе, сьпяшаецца, мятусіцца.
• Расьхініся гразь - бруд плыве. — Калі праходзе ганарысты чалавек, які народ называе гразьзю.
• Расьце на лес гледзючы. — Кажуць аб падлетку, які гадуецца дзіка, бязь ніякага выхаваньня.
• Расьце ў роця. — Калі нехта бяз смаку есьць або яго гадзіць ды страва ня глытаецца.
• Родам куркі хахлатыя. — Калі дзеці дасталі ад бацькоў спадчынныя налогі.
• Род бяз вырадку ні бывая. — Гэтак спагадаюць тэй радні, якая мае ў сваім асяродзьдзі нейкага вырадка - дурнога ці разбэшчанага.
• Рука руку мыя й абедзьвя чыстыя. — Трэба адзін аднаму памагаць, дык абодвум будзе добра.
• Рукі на замок. — Калі складаюць пальцы між пальцамі, каб у далонях нешта моцна сьціснуць.
• Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. — Практычная заўвага сялян, каб снасьць заўсёды на пару была гатовая. Прыказваюць таму, у каго няма ніякіх запасаў, а які бярэцца за падрыхтоўку толькі тады, калі трэба із снасьці карыстацца.
• Рыхцік увесь бацячка - і крошачкі пабраў. — Калі сын падобны да бацькі да малой рыскі.
• Рыцэр то рыцэр, алі мех ня цэл. — Прыказваюць, калі й таго ашукалі, хто запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. З казкі: Ішла грамада людзей у дарогу і кажны нёс на плячах у мяшку ежу. Раніцай то той, то сёй скардзіцца, што ў яго пакрадзена то хлеб, то сала. Іхны-ж кіраўнік зь іх сьмяецца, кажучы, што толькі ў дурняў крадуць, а ў яго не ўкрадуць, бо ён завязвае свой мяшок рыцарскім вузлом. Аднэй раніцы й ён стаў клясьці, што й яго абакралі. А спадарожнікі ў яіго пытаюцца: - «А як-жа твой рыцэр?» «Рыцэр то рыцэр, але мех ня цэл!» - адказаў кіраўнічы. Ягоны мех прарэзалі нажом.
• Рэдзька кажа: «Я зь мёдам добра». А мёд кажа: «А я бяз рэдзькі яшчэ лепі». — Калі несамавіты чалавек набіваецца ў сяброўства да прыстойных людзей.
• Рэдзьку есьці з панамі, а спаць легчы зь сьвіньнямі. — Жартуюць з таго, хто рэдзьку еў, бо посьля доўга з роту чуваць рэдзькай
• Сабака й на Бога брэша. — Разважаюць гэтак нявіннага чалавека, якога нейкі злыдзень нізавошта зьневажае й лае. • Сабака, ні пакачаўшы, ня зьесьць. — Жартам прыказвае той, хто незнарок упусьціў нейкую ежу, а потым падымае ды есьць.