Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВЯРТЛЯВАЯ ЧАРОТАЎКА

ВЯСКОВАЯ ЛАСТАЎКА

ВЯХІР

ГАГАРА ЧОРНАВАЛЛЁВАЯ

ПАНІРАВАННЕ З ГРЭЦКІМІ АРЭХАМІ

-сухары паніровачныя – 7 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-арэх грэцкі размолаты - 1 частка

-зеляніна кропу сухая - 1 частка

Паніраванне для мясных катлет і для катлет з птушкі. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Прапаў з скуркай. — Аб тым, што аб ім і ніякой весткі не засталося.

Прапаў, як лазовы лапаць на пагодзя. — Калі нешта гіне раптам і канчаткова.

Праўда вочы коля. — Калі хто злуе, як яму праўду кажуць.

Праўда, як на вярбе йгрушы. — Аб відавочнай мане.

Праўду й у касьцеля можна гаварыць. — Калі каму забараняюць праўду казаць.

Працуй нябожа, дык і Бог дапаможа. — Парада гультаю.

Працуя абы дзень да вечара. — Аб гультаі.

Працуя, а поту ня чуя. — Аб павольным работніку.

Працуя, а спагады ня чуя. — Калі няма належнай увагі й пашаны за добрую працу.

Працуя духу паслухаючы. — Працуе пад пільным наглядам прыганятага.

Працуя на чорта лысага. — Працуе на свайго ворага.

Працуя, як чорны вол. — Аб вельмі працавітым.

Просім-ядзім, а падлезіш - ложкай у лоб дадзім. — Жарт. Калі нехта прышоў пры ядзе ды сказаў: «Сыць вам!» - дык гаспадар гавора: «Просім у полудзінь». Сусед-жа, што прышоў, дадае: «Просім-ядзім, а падлезіш, дык ложкай у лоб дадзім

Проці вады цяжка плысьці. — Цяжка змагацца зь вялікай сілай.

Проці ліха на ўзгорачку. — Жартаўлівы адказ пытаючаму, дзе нехта жыве: - Тата, а дзе злодзі жыве? - Проці ліха на ўзгорачку!

Проч ідзі, а жыта сей. — Калі нехта ня хоча брацца за ніякую работу, бо ладзіцца празь нейкі час пакінуць хату. Даўней быў гэткі закон у Ліцьве (Беларусі), што калі арандатар пакідаў нейкую сялібу, жыта мусеў засеяць. Бадай што ад гэтага й пайшла гэтая прыказка.

Проша, пані Калоша. — Гэтак жартаўліва запрашаюць сядаць за стол, хоць чалавек і не называецца Калошам.

Проша ў кут, дзе ўсе тут. — Гэтак просяць гасьцей сядаць за стол.

Прыбяры пень, дык і пень харош. — Калі ганарысты, але тупы чалавек добра прыбярэцца. Адзежа чалавека аздабляе, але розуму не дадае.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz