ЧАСНЫЧНАЕ ПАНІРАВАННЕ ДЛЯ РЫБНЫХ І МЯСНЫХ КАТЛЕТ
-сухары паніровачныя – 4 часткі
-парашок часнычны - 1 частка
-вотруб'е пшанічнае - 4 часці
-шніт-цыбуля - 1 частка
Паніраванне рэкамендуецца для рыбных і мясных катлет. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Татава хата. — Гэтак жартам называюць вязьніцу.
• Тваё дзела цілячча: зьеў пойла ды атпруць у хлеў. — Прыказваюць дзецям ці падлеткам, калі тыя ўмешваюцца ў справы старэйшых.
• Твой язык разам і таўчэ, і меля. — Калі нехта ў гутарцы адначасова хоча двум праціўным баком дагадзіць.
• То бокам, то скокам. — Хто стараецца выкручвацца на розныя спосабы ў жыцьці, у рабоце, у гутарцы
• Тое маю, што ў руках трымаю. — Аб тым, хто ня вера абяцанкам і напавер не дае.
• То за пень, то за калоду. — Прыказваюць, калі нехта ўхіляецца ад нейкай работы ці гутаркі.
• Той госьць ізноў ёсьць. — Кажуць, калі зьяўляецца непажаданая асоба.
• Той сабака ня брэша, што спатайка кусая. — Аб благім чалавеку, які спадцішка падкусвае - удае вышэй стаячым асобам, зводы робе.
• Той сьмяецца, хто будзя сьміяцца апошнім. — А апошнім будзе сьмяяцца тады, калі іншым будзе не да сьмеху.
• Толькі тоя права й праў. — Калі адну й тую самую работу трэба паўтараць.
• Трасецца, як асіна. — Калі нехта трасецца ад хваробы ці страху.
• Тры чверці да сьмерці. — Жартуюць з апушчонага, слабога гультаяватага чалавека.
• Трэба вехця й нажа, дык будзя добрая дзіжа. — Прыказваюць, калі нейкая хвароба ці пашкоджаньне паўстала ад неахайнаісьці. З казкі: - У бабы папсавалася дзяжа, і хлеб не ўдаваўся. Яна папрасіла сьвятара адправіць над дзяжой малебен. Сьвятар заўважыў, што дзяжа абкарэлая гнілым цестам, дык правячы малебен ён сьпяваў: «Трэба вехця й нажа, каб была добрая дзяжа».
• Трэба дуды ў мех зьбіраць. — Калі вясёлы час кончыўся й настае абыдзёншчына.
• Трэба, каб быў воўк сыты й козы цэлы. — Калі даводзіцца дагаджаць двум супроцьлеглым баком.
• Трэба, каб да Юр'я было сена й у дурня. — Трэба, каб і нядбалы гаспадар меў сена да 23 красавіка.