Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВЯЛІКІ БЕЛАХОХЛЫ КАКАДУ

КАКАДУ ВЯЛІКІ ЖОЎТАХОХЛЫ

КАКАДУ ГАЛАВОКІ

ЧАСНЫЧНАЕ ПАНІРАВАННЕ З КІНЗОЙ

 

-сухары паніровачныя – 7 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-кінза – 1 частка

-цыбуля зялёная -1 частка

Паніраванне для любых відаў мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Трэба каваць зялеза пакуль гарачая. — Кожную работу трэба рабіць у сваім часе.

Трэба нос прытыкаць. — Калі да некага трэба зьвяртацца ў нейкай патрэбе.

Трэба так жыць, як набяжыць. — Трэба жыць, як выпадае, улічваючы розныя прыгоды.

 • Трэба так зрабіць, каб было што зьесьці й прапіць. — Калі трэба вынаходзіць розныя спосабы, ламаць галаву й прыдумляць, каб заладзіць усе бягучыя патрэбы ў гаспадарцы.

Трэба тым рогам часацца, якім дастаніш. — У гаспадарцы трэба кіравацца так, як зручней.

Тунікі цёрці каля вуглоў. — Калі нехта халадуе каля вуглоў бязь ніякай работы.

Ты бачыш пад лесам, алі ні бачыш пад носам. — Калі нехта чужыя хібы ці віну бача далёка, а ня бача сваёй.

Ты брат мой, а еш хлеб свой. — Кажны мусіць жывіцца з сваей спрацы

Ты валы карміў? - Карміў. - Паіў? - Паіў. - Дык ідзі-ж запрагаць. - А дзе-ж яны стаяць? — Прыказваюць, калі падловяць спрытнага манюку.

Ты мяне ўлегца маіш. — Кажа той, каго ўвачавідкі паніжаюць, калі недацэньваюць ягоных здольнасьцяў і магчымасьцяў.

Ты наша, а я ваша, - а хто-ж нам хлеба напаша? — Прыказвае малазаможны чалавек, калі да яго за дапамогай зьвяртаюцца гэткі самы малазаможны сваяк ці прыяцель

Убіўся, як сучка ў расчыну. — Калі нехта ўблытаецца ў нячыстую справу, што й яму самому няпрыемна й сорамна.

У Бога веру, а Богу ня веру. — Аб тым, што сьлепа на нешта спадзяецца. З казкі: - Чалавех пашоў у царкву ў белым кажусе ды спадзяваўся, што Бог уважа на ягоны новы белы кажух ды ня дасьць дажджу. Але калі ён ішоў дамоў, дык пашоў вялікі дождж ды змачыў і змарнаваў кажух. Тады ён і сказаў: - У Бога веру, а Богу ня веру. Посьля гэтага выпадку ён ніколі не надзяваў белага кажуха, калі ішоў у далёкую дарогу.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz