Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ДРОП

ДУПЕЛЬ

ЕГІПЕЦКАЯ ЧАПЛЯ

ПАНІРАВАННЕ З НАСЕННЕМ ГАРЧЫЦЫ

 

-сухары паніровачныя – 1 частка

-парашок часнычны - 1 частка

-эстрагон (зеляніна сухая) - 1 частка

-насенне гарчыцы белай, размолатае - 1 частка

Паніраванне рэкамендуецца для тлустага мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Сабака ні пакачаўшы ня зьесьць. — Калі нехта зьняважа дзяўчыну, высьмее, а потым з ей жэніцца.

Сабака сам сена ня есьць і каню не дае. — Калі нехта па зайздрасьці захопіць нешта, што яму зусім няпрыгодна, але не дае й таму, каму яно патрэбна.

Сабаку выбіраюць па псярні, а жонку па радні. — Прыказваюць старэйшыя, калі радзяць сваяку-дзяцюку браць жонку з добрай радні, бо вераць, што калі добрыя бацькі, дык і дзеці будуць добрыя.

Сабацкая доля. — Скардзіцца той, каго ганяюць, папіхаюць, з каго зьдзекваюцца.

Сабацкая служба. — Аб службе, пры выкананьні якой трэба апастыляцца зь людзьмі.

Сабачча вузёл. — Косы вузёл, у якім канцы наўкос пастаўлены.

Сабраліся два Юр'і ды абодва дурні, адно халодная, а другоя галодная. — Прыказка сялян, бо восенскае Юр'е, 26 лістапада, халоднае, а веснавое, 23 красавіка, галоднае, бо харчоў для статку нестае.

Сава ня родзя сакала. — Аб радавой спадчыннасьці - ад благіх бацькоў родзяцца благія дзеці.

Сам дзямідзя, а мяне ня відзя. — Гэтак дацінаюць таму, хто сам есьць, а сябры ці знаёмага не частуе.

Само-сабой. Сваім парадкам. — Прымаўкі. Патакаваньні пры гутарцы дзьвюх асоб.

Сам скапаў хлеб з лапаты. — Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку.

Санлівага ні дабудзішся, а лянівага ні дашлесься. — Параўнаньне людзкіх недахопаў.

Саракі пагналі сьнег да ракі. — Сялянская прыказка аб тым, што на Саракі, 10 сакавіка, сьнег пачынае гінуць.

Сарваў на ваўка. — Прыказваюць сяляне, калі лясны купец пры разьліку з работнікамі - секачамі ці вазакамі - недаплачвае нейкую суму грошаў.

Сарвігалава. — Клічка лятучага вырванца-бандыты.

Сатры час. — Бескарыснае марнаваньне часу, - «гэта ні работа, а сатры час».

Свае будзім. — Гэтак перапрашаюць жартам адзін аднаго, калі нехта на нагу ўступе.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz