ПАНІРАВАННЕ
Паніраванне - гэта абвальванне перад смажаннем розных прадуктаў ці кулінарных вырабаў у паніровачных сумесях для утварэння хрумсткай скарыначкі і захавання сакавітасці стравы. Паніровачныя сухары - самы папулярны від паніровачнай сумясі. Паніровачныя сухары таксама завуць паніраваннем. Якасныя паніровачныя сухары павінны быць вельмі тонка здробненымі.
Паніраваннем могуць служыць:
-паніровачныя сухары
-паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкімі затаўкамі
-мука
-сыр і зеляніна
-какосавая габлюшка
-кукурузныя шматкі
-манныя крупы і г.д.
Паніраванне павінна ўяўляць сабою тонкі, раўнамерны пласт па ўсёй паверхні прадукта. Паніраванне неабходна для захавання соку і водару прадукта, які падвяргаецца кулінарнай апрацоўцы. Хрумсткая скарыначка, якая ўтвараецца ў выніку ўжывання паніравання, надае гатовай страве прыгожы вонкавы выгляд і дапаўняе густ. Паніраванне ўжываецца для падрыхтоўкі мясных, гароднінных і рыбных страў.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Пазірая, як мыш з патрэп'я. — Калі нехта вызірае зь нейкага сховішча.
• Пазнаюць сокала на палёту, а саву па паглёду. — Па вонкавым выглядзе й рухах пазнаюць характар чалавека.
• Пазычай - благі звычай. — Прыказваюць таму, хто пазычае дзеля таго, каб скруціць.
• Пазычаць - сакольля вочы, а аддаваць - савіны. — Калі нехта пазычае, глядзіць весела, як сокал. А калі трэба аддаваць пазычанае, глядзіць панура, бо шкадуе.
• Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. — Пазычоны хлеб няспорны.
• Пайдзі да людзей, дык пачуіш, што дома робіцца. — Як-бы хто пільна ні трымаў сакрэтаў аб сваёй хаце, людзі даведаюцца й будуць аб іх гаварыць.
• Пайдзі ў чужоя сяло, дык пачуіш, што ў сваім робіцца. — Людзі болей цікавяцца чужымі далёкімі навінамі, чымся сваімі блізкімі.
• Па Калядах сонца ўгору, а сьнег далоў. — Сялянская заўвага аб тым, што калі сонца падымаецца на небе вышэй, яно зганяе сьнег.