Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ВУШАСТАЯ САВА

ВЯЛІКІ АРЛЕЦ

ВЯЛІКІ БУГАЙ

ПАНІРАВАННЕ З БАЗІЛІКАМ

-сухары паніровачныя – 8 частак

-міндаль арэхі здробненыя - 1 частка

-базілік, зеляніна сухая - 1 частка

Паніраванне для курыных катлет, катлет з індычкі і цяляціны. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у паніровачнай сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Пірабіваіцца з хлеба на квас. — Жыве ў цяжкіх матар'яльных умовах ды штораз горшых - «быў хлеб ды зышло на квас».

Пірад панам Тодарам расхадзіўся ходарам. — Аб тым, хто з прымусу дагаджае свайму валадару-ворагу, навет паніжаючы сваю людзкую годнасьць, каб гэтым захаваць сваё існаваньне.

З казкі: - У двор прыехаў новы пан Фёдараў. Ён для зьдзеку ў суботу прымусіў свайго карчмара скакаць і пець, і карчмар скакаў і пеў: Пірад панам Хвёдарам Расхадзіўся ходарам. Ні я скачу - няволя, Ня Бог вялеў - пановя.

Піражылі зіму й лета, піражывём і гэта. — Якая-б бяда ці няпрыемнасьць ні здарылася, дык няварта шмат турбавацца, бо з часам пройдзе, забудзецца

Пірахрысьціся ды пусьціся. — Парада быць адважным, калі пасылаюць у небясьпечнае месца.

Піця жылы, пакуль жывы, а як памром, дык і колам ня ўб'ём. — Жартуюць пры выпіўцы.

Пішы паня, што прапала. — Калі няма надзеі на спагнаньне нейкага доўгу.

Плакаў, плакаў, - усё Бог аднакаў, а як стаў сьпіваць - стаў Бог даваць. — Плачам свайго жыцьця не паправіш.

Плата ў ката, абы душа ня ў пні. — Аб тым, хто не клапоціцца аб добрай плаце за работу, абы ежа была добрая.

Плаціць сухой лазы. — Загадзя выкупляецца ад зладзеяў, каб ня кралі. • Плаця ні багаты, а вінаваты. — Так напамінаюць даўжніку, калі ён адмаўляецца доўг плаціць таму, што ён бедны.

Плача, як бабёр. — Калі нехта з вялікай жалі плача. Паходзе з казкі пра бабра: Бабёр разумная й сумленная жывёліна. Ён вера ў наканаваны лёс. Калі на яго пастаўлена пастка, дык ён падышоўшы да яе з жалі доўга плача, бо ведае, што гэта ягоная сьмерць, але сьвядома лезе ў яе, бо вера ў свой лёс.

Плачця вочы, хоць пазылазьця, бо бачылі, што куплялі. — Гэтак жартуюць з таго, хто купіў нейкую няпрыгодную рэч.

Плюнь ды нагой затры. — Прыказваюць таму, на каго нарабілі нейкіх зводаў, каб ён не зьвяртаў увагі на гэту выдумку, бо яна столькі-ж вартая, як выплюненая й зацёртая сьліна.

Поля роўна ляжыць ды гуляць ні вяліць. — Палявая гаспадарка патрабуе, каб гаспадар ня гуляў, а працаваў на полі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz