Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЕЛАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАПЛЯ

БЕЛАЯ БЛАКІТНІЦА

БЕЛЫ БУСЕЛ

БЕЛАЯ ЧАПЛЯ

ВАДКАЕ ПАНІРАВАННЕ ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ ФАРШАВАНАГА ПЕРЦУ, ФАРШАВАНАЙ ЦЫБУЛІ-ШАЛОТ.

-мука - 1 кубак

вада - 0.75-1 кубак

-цукар – 1 г. лыжка

-соль – 1 г. лыжка

-парашок для выпечкі - 1 ст. лыжка

-алей - 2 ст. лыжкі

Хутка ўсё перамяшайце. Паніраванне атрымаецца лепш, калі вы не пакінеце ў ім камякоў.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Па Калядах (тыдняў) двойчы пяць - да дня сьпяць. — Сялянская заўвага аб тым, што да пачатку сакавіка ніхто досьвіту не ўстае.

Па Калядах (тыдняў) трэйчы пяць - у полі ліпяць. — У пачатку красавіка сяляне пачынаюць выходзіць у поле, хто пасьціць статак, хто араць.

Пакольлю вочы носіць. — Калі нейкі вырыванец усюды разглядае, дзе што ляжыць, каб посьля ўкрасьці.

Пакроў пакрыя зямлю ці сьняжком, ці лістком. — Сялянская заўвага аб набліжэньні зімы.

Пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя. — Прыказваюць, калі разойдзецца чутка, што далёка нешта танна прадаецца. Беднаму няварта туды ісьці, бо «пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя», і ўсё забярэ.

Пакуль дзед мову згукаў, баба клёцкі зьела. — Матар'ялісты заўсёды ашукае ідэялістага.

Пакуль дзіця ні заплача, маці ні здагадаецца. — Пакуль пакрыўджаны ня стане скардзіцца, датуль крыўдзіцель ня ўнімецца.

Пакуль жаніцца - загаіцца. — Прыказваюць таму, хто мае малую больку на целе ці малое пашкоджаньне, якое хутка зажыве.

Пакуль з багатага пух, дык зь беднага дух. — Прыказваюць беднаму, калі ён пачынае судзіцца з багатым.

Пакуль меншы абуецца, дык большы нагаруецца. — У сялянскіх гаспадарках старэйшыя дзеці шмат болей працавалі на гаспадарках, чымся меншыя.

Пакуль сонца ўзойдзя, раса вочы выісьць. — Адказвае чалавек гаротны, калі яго разважаюць, што посьля яму будзе добра жыць.

Пакуль цэп, патуль і хлеб. — У беднага селяніна хлеб толькі восеняй, пакуль малоцяць

Пакуль чужы сабака забрэша, дык свой і ўкуся. — Пакуль чужы слова благое скажа, свой цяжка пакрыўдзе.

Пакуляў вочы. — Шырака расчыніў вочы.

Па ласым куся я й вады нап'юся. — Прыказвае практыкоўны селянін, які ня гоніцца за дарагім, смачным пітвом, але яму посьля смашнай ласай ежы добра й вады напіцца.

Палезшы за жукам, будзіш у брудзя. — Калі прыстанеш у сяброўства зь нячыстым на паводзіны чалавекам, апынешся ў вялікай няпрыемнасьці.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz