ПАНІРАВАННЕ З ЧЫРВОНЫМ САЛОДКІМ ПЕРЦАМ
-сухары паніровачныя – 7 частак
-парашок часнычны - 1 частка
-зеляніна кропу сухая - 1 частка
-перац салодкі сухі молаты - 1 частка
Паніраванне для ўсіх відаў мяса, а таксама для птушкі. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Сухая ложка рот дзярэ. — Кажуць тыя, каму далі есьці посную страву
• Сходзя на пшык. — Аб тым, хто паступова бяднее.
• Сыпнула з рукаўца, выкупіла малайца. — Калі нехта подкупам вызваліць свайго блізкога чалавека з рэкрутаў, вастрогу, ці іншай павіннасьці. Прыказка выводзіцца з народнай песьні.
• Сыты галоднаму ні спагадая. — Прыказваецца ў значаньні даслоўным, аб ядзе, і часьцей у пераносным.
• Сьвет вялікі, ды дзецца негдзя. — Прыказка бедных, якія сабе нідзе ня могуць знайсьці прыстанку.
• Сьвет дзяўчыня завізаў. — Калі нехта зводзіў дзяўчыну, але замуж ня ўзяў або й ажаніўся, але нейдзе прапаў.
• Сьвет клінам ні зышоў. — Прыказваюць, калі засватаная дзяўчына адмовілася выйсьці замуж або калі не ўдалося купіць аблюбаванай рэчы.
• Сьвіньні ні да парасят, калі самую смалюць. — Адказ бацькоў бедных ці ў горы, калі ім заўважаюць, што сваіх дзяцей ня вучаць ці не даглядаюць.
• Сьвіньня калі адыходзя ад карыта, дык хоць зарохкая. — Прыказваюць падлетку, які адышоўся ад стала ды не падзякаваў за ежу.
• Сьвярбелі рукі. — Калі нехта ўзяў у рукі нейкую рэч ды папсаваў.
• Сьвярбеў язык? — Калі нехта выдаў сакрэты.
• Сьвяціць вачыма. — Калі з чужой віны трэба цярпець сорам.
• Сьледам за дзедам. — Калі нехта жыве сьлепа па прыкладзе другіх ды ад іх запазычае ўсё, добрае й благое, а ня жыве сваім розумам.
• Сьляпы сьляпому ні павадыр. — Калі нехта слухае парадаў непрактыкоўнага, як і сам, чалавека ды дзеля гэтага мае вялікую шкоду.
• Сьмелы, хоць да жабы з колам. — Калі нехта палахлівы выхваляецца сваёй адвагай і сьмеласьцяй.
• Сьмерць біз прычыны ні бывая. — Калі нехта шукае тых ці іншых прычынаў неспадзяванае сьмерці.
• Сьмерць з трубамі ня ходзя. — Ніхто чалавеку не паведамляе, калі ён памрэ - ніхто ня трубе, што пара ўміраць.
• Сьмерць і радзіны ні глідзяць добрай гадзіны. — Прыход чалавека на сьвет і адыход зь яго не залежаць ад чалавечай волі. Прыказваюць, калі радзіны й сьмерць пападаюць у дрэннае надвор'е.