Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖАВАРАНАК РАГАТЫ

ЖАЎНА

ПАЛЯВЫ ЖАВАРАНАК

ЖАКО

ПАНІРАВАННЕ З НАСЕННЕМ КМЕНА

  

-сухары паніровачныя – 8 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-насенне кмена, размолатае - 1 частка

Паніраванне для ўсіх відаў мяса. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

 • Свае будзім. — Гэтак перапрашаюць жартам адзін аднаго, калі нехта на нагу ўступе.

Сваей галаве розуму ні прыстаўлю. — Прыказвае, хто шукае ды ня можа знайсьці выйсьця зь бяды

Сваей цаной не прадасі й ня купіш. — 1. Пры гандлі часам трэба рабіць уступкі. 2. У кожнай спрэчнай справе, каб зусім не праіграць, трэба рабіць уступкі.

Сваім адумам. — Самавольна. «Марыля сваім адумам пашла жыта зажынаць».

Свайго нішчасьця ні абойдзіш, ні аб'едзіш. — Доля наканаваная, няшчасьця не абмінеш.

Свайго ня меўшы, трэба спаць легчы ня еўшы. — На пару не дастанеш, калі свайго няма.

Свайго розуму нікому ні прыставіш. — Кажуць таму, хто дамагаўся ўгаварыць упартага.

Свату першая чарка й першая палка. — 1. Пры сватаньні, на запоінах сват першы п'е да маладой. 2. На вясельлі сват гаспадар - да яго п'юць першую чарку. Калі на вясельлі п'яныя дзяцюкі завархоляцца, а сват стане разбараньваць, дык і першую палку пападзе.

Свая воля дае долю. — Лёс чалавека залежыць ад яго самога, як ён пра сваю будучыню дбае.

Свая сарочка бліжэй к целу. — Калі нехта наракае, што хто-небудзь лепей аб сабе ці аб сваіх сваякох клапоціцца.

Свая сірмяжка нікому ні цяжка. — Клопаты аб самым сабе й сваіх рэчах нікому не дакучаюць.

Свая хатка, як родная матка. — Аб дзіцяці ніхто іншы гэтак не клапоціцца й не дагаджае, як родная матка. Нідзе чалавек ня чуецца так вольна, як у сваёй хаце.

Свой біся, сячыся, а чужы ні мішайся. — Ня трэба ўмешвацца ў звадку ці бойку чужой сям'і. Свае пасварацца, паб'юцца, ды скора й паяднаюцца, а чужому будзе сорамна да іх паказвацца.

Свой квас дзяцей паеў. — Аб тым, хто сам вінен свайму няшчасьцю. З казкі: У ваўчыньніка паўміралі дзеці, дык ён зьвярнуўся да знахара, каб той угадаў, хто навёў чары на ягоных дзяцей. Знахар ведаў, што аўчыньнік паіў сваіх дзяцей тым квасам, у якім моклі аўчынкі, дык ён і сказаў: «Свой квас дзяцей паеў».

Сем год нявестка была й ня ведала, што сучка біз хваста. — Аб тым, хто доўга на адным месцы жыве й ня ведае тутэйшых парадкаў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz