Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ГАЛЬШТУЧНІК

 

 

КАЛІФАРНІЙСКАЯ ЗЯЗЮЛЯ-ПАДАРОЖНІЦА

ЗЯЗЮЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ

ЗЯЛЁНА-ЧЫРВОНЫ ВЫСАКАРОДНЫ ПАПУГАЙ

ПАНІРАВАННЕ З ЭСТРАГОНАМ

-сухары паніровачныя – 8 частак

-эстрагон - 1 частка

-пятрушка сухая - 1 частка

Паніраванне рэкамендуецца для мясных катлет, катлет з птушкі, адбіўных. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Сьмерць у зубы ні глядзіць. — Прыказваюць пры сьмерці маладой асобы.

Сьмешна, алі ні цацешна. — Калі здарэньне й сьмешнае, але нам на шкоду.

Сьмяецца, як зялезца знашоўшы. — Сьмяецца дурным сьмехам

Сьпераду цалуя, а ззаду кусая. — Калі нехта ў вочы падхлебліваецца, прыдобрываецца, а за вочы зводы робе, удае некаму.

Сьсінеў, як курыны пуп. — Аб тым, хто ад холаду зьмяніўся ў твары.

Сьціражонага й Бог сьціражэ. — Гэтак перасьцерагаюць сваіх дзяцей, каб былі асьцярожнымі.

Сэрца ні камінь. — Жартуюць, калі скупы нейкую дробязь падарыў беднаму.

Сягоньня абы як, а заўтра бліны. — Калі нехта цеша абяцанкамі.

Сяджу, як на жары. — Прыказвае той, хто цярпіць незаслужаны сорам.

Сядзеў рускі месіц. — Калі нехта нейдзе доўга быў.

Сядзіць, як куцьця. — Сядзіць паважна, непарушна, спакойна.

 • Сядзь у нас, дома госьць будзіш. — Жартуюць, калі сусед прыйдзе да суседа пагаварыць ды не сядае.

Сяло біз канца ні бывая. — Гэтак разважаюць таго, каму даводзіцца апошняе з канца месца.

Сяло пірабег, дык болі ў мех. — У простым сэньсе гэта тарнуецца да старца. Жартам кажа той, каму трэба ў вёсцы ў кажную хату заходзіць.

Сярэдзіна колам стала. — Гэтак кажа жняя ці іншая работніца, ці работнік, калі даводзіцца цэлы дзень стаяць сагнуўшыся й тады ўвечары сярэдзіна ня хоча адгінацца, сталася сагнёная, як кола

Табакерка растабакерчылася й вытабакерчылася. — Жартаўлівая гульня цяжкіх да вымовы словаў, скарагаворка. Азначае: табакерка апусьцела.

Табе й памерці часу ня будзе. — Жартуюць з праз лад пільнага да работы чалавека.

Тады дзіця трэба біць (вучыць), як перак лаўкі ляжыць. — Дзіця трэба прывучаць да добрых налогаў і паводзінаў з самых малых гадоў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz