Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ГАЛЬШТУЧНІК

ГАРАДСКАЯ ЛАСТАЎКА

ГЛУШЭЦ

ГОГАЛЬ

 

 

ПАНІРАВАННЕ З ЛІСТОМ ЧОРНАЙ ПАРЭЧКІ

-сухары паніровачныя – 7 частак

-парашок часнычны - 1 частка

-зеляніна кропу сухая - 1 частка

-лісце чорнай парэчкі - 1 частка

Паніраванне для мяса, рыбы, птушкі. Для паніравання выкарыстоўваюць паніровачныя сухары, змяшаныя з рэзкай сухой травой, духмяным насеннем, здробненымі ў парашок. Паніраванне наносіцца непасрэдна перад смажаннем. Перад абвальваннем у сумесі выраб рэкамендуецца памачыць у які-небудзь кляр.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Пры гатовай калодзя добра й агонь класьці. — Калі нехта, маючы запас грошы, гаспадарку ці прадпрыемства закладае.

Прыдзі да мяне тады ў госьці, калі мяне дома ня будзя. — Жартуюць з таго, хто запрасіў гасьцей, а сам нейдзе пашоў з дому.

Прыдзя каза да ваза, папросе сена. — Вайцяюць таму, хто адмовіў у дапамозе.

Прыдзя каза да лазы, папрося брэду. — Прыдзе такі час, што й ты будзеш прасіць ласкі. Брэд - шышачкі на вербалозе, якія козы надта любяць. Прыказвае той, каму адмовілі ў дапамозе.

Прыйшоў Спас - усяго з нас. — На Спаса, 6 жніўня, сяляне маюць да ўжытку гародніну й садавіну, а навет і новы хлеб.

Прыкусі языка. — Папярэджаньне падлетка, каб непатрэбнага не гаварыў.

Прымацкі хлеб сабацкі. — Прымаку трэба цярпець шмат крыўды ня толькі ад жонкі, але ад усей жончынай радні, а найболей ад цешчы.

Прыняць ласку. — Не адмовіцца сесьці за стол, калі запрашаюць.

Прыплод пашоў за плот. — Пра нярупнага гаспадара, у якога малады статак падох.

Прыстаў у пень. — Замарыўся, што й кроку далей ступіць ня можа. • Прычапіўся, як смала. — Прыказваюць, калі нехта прыстае зь нейкай просьбай.

Прычапіўся, як сьляпы к колу. — Калі нехта прыстае да другога, каб уступіць у лаянку ці звадку.

Прышла Ільля, чалавек пашоў па гародзя, як свіньня. — Прыказваюць таму, што на Ільлю - 20 ліпеня - гародніна гатовая да спажываньня.

Прышла Прачыстая, дык і бярозка чыстая. — Бо каля Другой Прачыстай - 8 верасьня - ліст зь бярозы асыпаецца.

Прышлі Калядкі, блінкі ды аладкі. — Даўнейшае ўсхваленьне Калядаў, калі іх сьвяткавалі два тыдні ды пяклі бліны й аладкі.

Прышоў май, каню сена дай, а сам на печ уцікай. — Аб холадзе ў месяцы траўні, як прыдуць зазімкі й каня трэба карміць у хляве, а самому грэцца на печы.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz