ТКЕМАЛІ - СОУС ПРОСТА
-1 кг cліў, пажадана ледзь недаспелых (ткемалі, алыча, цёрн, вугоркі, італьянскі чарнасліў)
-4-5 зубчыкаў часныку, парэзаць
-½-1 кубак вады (колькасць залежыць ад якасці сліў)
-1-2 свежых ці сушоных вострых перчыка тыпу чылі, халапеньё (ці прыкладна ½ г.л. кайенского перцу)
-2-3 парасоніка кропу (можна пераспелага) ці 1 г.л. насення кропу
-1 ст.л. хмелі-сунелі
-½ -1 ст.л. молатай каляндры
-соль па густу
-1-2 г.л. цукру па густу (калі сліва вельмі кіслая)
-½ -1 кубак парэзанай зеляніны кінзы
-½ -1 кубак парэзанай зеляніны перачнай мяты і/ці -¼ - ½ кубкі парэзанай зеляніны фіялетавага базіліка (можна замяніць на зялёны)
Сліву разрэзаць напалову папярок. Павярнуць палоўкі ў розныя бакі. Атрымаюцца дзве палоўкі слівы: адна з костачкай, другая - без. Палоўкі з костачкай разрэзаць уздоўж. Выняць костачкі. Гэта адносіцца не да ўсіх гатункаў слівы. Некаторыя гатункі слівы разрэзаць вельмі цяжка, у гэтым выпадку трэба рыхтаваць з костачкамі, а потым, калі сліва разварыцца і распадзецца, костачкі выняць. Слівы скласці ў рондаль, дадаць парасонікі кропу, ½ кубка вады, давесці да кіпення і варыць на невялікім агні, час ад часу памешваючы, прыкладна 30-35 хвілін. Дадаць парэзаны часнык, кінзу, востры перац, сухія спецыі, соль. Пры дапамозе блендэра змалоць слівовую сумесь да аднастайнага стану. Паспрабаваць, дадаць соль і спецыі па густу. Калі соус занадта густой, дадаць трохі вады. Размяшаць. Давесці да кіпення і варыць на вельмі маленькім агні прыкладна 10 хвілін. Гарачым раскласці ў сухія слоікі. Шчыльна зачыніць. Захоўваць у халодным месцы (халадзільніку).
Парада: Калі няма блендэра, соус можна прапусціць праз мясасечку з дробнай рашоткай ці працерці праз друшляк. Нататка: 1 кубак = 240 мл