ТКЕМАЛІ З ТАМАТАВАЙ ПАСТАЙ
-алыча
-таматавая паста
-часнык
-соль
-цукар
-чылі -перац (парашок)
-пятрушка
-кроп
-кінза
Ткемалі-выдатны соус да мясных і рыбных страў. Акрамя таго, ён усмакуецца аматарам вострага. Яго можна проста нашмараваць на хлеб і перакусіць па-хуценькаму.
Алычу прамыць, сварыць без вады і працерці праз сіта, каб адлучыць ад костачак. На 3 літра варанай алычы патрабуецца прыкладна 0,5 літра таматавай пасты. Пасту ўмяшаць у алычу, затым выдушыць туды галоўку часныку (можна і менш), дадаць соль па густу, цукар, калі алыча занадта кіслая. Далей дадаць вострага чырвонага перцу чылі. Трэба вельмі шмат зеляніны. Чым больш, тым лепш. Няма строгага набору зеляніны для гэтага соусу. Лепш за ўсё падыходзяць пятрушка, кроп, кінза, базілік. Зеляніну нарэзаць (не вельмі дробна, у т.л. і сцеблы) і дадаць у соус. Усё старанна перамяшаць, давесці да кіпення і раскласці па слоіках.
ЗАМОВА АД СЛЕДА
Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гасподняй паклонюся. Памогі мне, Госпадзі, выгаварываць у рабы божай (імя) след. Ўстану я рана, выйду за варота, зірну ў чысто поле, ў чыстом поле стаіць гай, у том гаю стаіць гроб, ў том гробу лежыць мертвец. Как таму мертвецу із гроба не ўставаць, цветоў не таптаць, расы не абіваць, так штобы ў рабы божай (імя) следу не браць ні ведзьме-чарадзейніце, ні ведзьмаку-чарадзейніку. Вымаўляю, выгаварываю ў рабы божай (імя) ўзяты след із буйнай галавы, із ясных ачэй, із шчырага серца, з чорнай печэні, із бодрых ног, із белых рук і із ўсего белага цела. Я ж вымаўляю, і Мацер Божая к рабе божай (імя) прыступала, ўзяты след вымаўляла, на мхі, на балоты высылала. Амінь.
Запісана ў в. Старае Сяло Веткаўскага р-на ад Старавыбарнай Домны Кандратаўны, 1922 г.н., студэнткай Ганцоўскай І.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3