СОУС ТКЕМАЛІ СА СВЕЖЫХ СЛІЎ
-1 кг ткемалі,
-50 мл вады,
-1 галоўка часныку,
-2 cm. лыжкі сушонага кропу,
-3 г. лыжкі зеляніны каляндры (кінзы),
-1,5 г. лыжкі чырвонага перцу,
-2 г. лыжкі сушонай мяты.
Слівы ткемалі разрэзаць напалову, пакласці ў эмаляваны посуд, падліць вады і закіпяціць на павольным агні, пакуль не сыдзе лупіна. Затым трэба адлучыць костачкі, зліць асобна празрысты сок, расцерці масу ў пюрэ і зноў варыць, бесперапынна памешваючы драўлянай лыжкай, да гушчыні смятаны, падліваючы раней адцэджаны сок пры загусценні. Затым пакласці ўсе рэзкія затаўкі, расцёртыя ў парашок, пасаліць і выгрэць яшчэ 5 хвілін. Соус ужываць у астуджаным выглядзе. Для далейшага захоўвання разліць соус у бутэлькі, заліць зверху 1 ст. лыжкай алею, герметычна закаркаваць і праз суткі заліць сургучом. Падаваць да адваранага ці смажанага мяса, шашлыкоў і іншага мяса.
ЗАМОВА ІСПУГ
В вадзе, в едзе, в гульне, в смехе, в страхе падзіўныя, насыпныя ідзіце ж вы, урокі, улёкі, (імя) па полі. Там вам піценье, ядзенье, (імя) васпамажэнье. Ідзіце ж вы, урокі, улёкі, на крутыя горы, на нізкія лозы, а (імя) в целе не стаяць, касцей не ламаць, гаручых слёз не разліваць і в сне не стаяць. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось лёгка.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА ІСПУГ
Не сама с сабой, а Гасподзь са мной і Прачыстая Мацер Божая памагала, усіх святых сазывала. І я с німі прыступала і выгаварвала. Ты, спуг, встрэцілся в саду, в лесу, гародзе, на отчым парозе. Іспуг атцоўскі, мацярынскі, хлапоцкі, мужской, парабоцкі, жэнскі, агнявы, вадзяны, курыны, каціны, уціны, сабачы, снаваны, аткаці ад раба божыя (імя), выйдзі з касцей, машчэй, ясных ачэй, са шчырага серца, бела цельца. Па касці табе не хадзіць, касцей не ламаць, жывот не сушыць, серца не таміць. Выйдзі із раба божыя (імя) лёгкім духам, рассыпся горным макам, атайдзі на мхі, балоты. Там табе есць і піць, і гуляць, а ў целе раба божыя (імя) большэ не бываць. Я – словам, а Бог – з помашчу (тры разы). Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3