Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АТЛАНТЫЧНАЯ ТРЭСКА

БАЙКАЛЬСКІ ОМУЛЬ

БЕЛЫ АМЕРЫКАНСКІ ЛАЎРАК

БЕЛЫ АМУР

СОУС ТКЕМАЛІ СА СЛІЎ

-100 г сушоных сліў,

-часнык,

-соль,

-перац,

-зеляніна пятрушкі ці кінзы.

Перабраныя, прамытыя слівы кладуць у рондаль, заліваюць вадой так, каб яна толькі пакрывала іх і вараць. Адвар працэджваюць, слівы без костачак праціраюць праз сіта, разводзяць адварам да гушчыні смятаны, дадаюць тоўчаны часнык, молаты перац, дробна нарэзаную зеляніну, соль, струкавы перац, змешваюць, кіпяцяць і астуджаюць.

ЗАМОВА К РОДАМ

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Маці Божая сына радзіла, не стагнаўшы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Богу памалюся. Ішла Божая Маці па залатых пясках, па залатых мастах. Сустракае яе Ісус Хрыстос. – Куда ідзеш, Божая Маць. – Іду рабе божай (імя) замкі адкрываць, вароты адпіраць, младзенца выпускаць.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА КАБ НЕ ЎЗЯЎ РАК

Ету малітву нада чытаць на святую Фядору – 9 чэрвеня, каб ні цябе, ні родных тваех не ўзяў рак. Спачатку тры разы чытаюць малітву “Ойча наш...”, а потым тры разы етыя словы:

– У цёмным лесе стаіць сасна, корні ў яе зверху, галіны ў яе знізу. Пад сасной стаіць пастух, заве сваё стада ўслух. Гэй вы, змяі лясныя, балотныя і падкалодныя, спаўзайцеся, збірайцеся. Будам пір піраваць, рак паядаць, ракам запіваць. Хто на сябе рак возьме, той з-пад сасны не ўпаўзе. Слова маё крэпка, дзела маё лепка. Ключ, замок, язык. Амінь.

Запісана ў в. Церуха ад Лупікавай Надзеі Іванаўны, 1942 г.н. (нарадзілася ў в. Кантакузаўка), студэнткай Шутавай Н. (2003 г.)

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА КРОЎ ЗАМАЎЛЯЦЬ

Ішла (імя) чераз мост, нашла пастол, а ты, кровь, пастой. І з рыжага мяса, і з белой касці табе, кровь, большэ не іці. Моркву ў  градзе ірвала, кроў замаўляла на век веком, амінь.

Пераказуваць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz