Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЯЛУГА

ВАСЬМІНОГІ

ВЕРХАВОДКА

ВОБЛА

ЗЯЛЁНАЕ ТКЕМАЛІ.

Калі вы жадаеце сварыць ткемалі на зіму, пажадана ўзяць кроп і кінзу з суквеццямі, г.зн. пастарэлыя (яны духмяней), калі для неадкладнага ўжывання, бярыце свежыя.

 

-1 кг алычы,

-1 ст. вады

-па невялікім пучку кропу і кінзы

-4-5 долек часныку

-перац чырвоны

-соль,

-цукар па густу,

-амбало (гэта такая траўка,якая надае характэрны водар ткемалі, па іншым яе завуць блошная мята ці палее-трава.)

Выглядае яна вось так: але калі не дастанеце, не бяда, без яе густ не пакутуе.

 

Зеляніну вызваліць ад сцеблаў (іх не выкідаць, спатрэбяцца).

 

Мытую алычу пакласці ў рондаль, зверху пакласці сцеблы кропу і кінзы, дадаць вады і варыць, пакуль скурка не пачне адставаць.

 

Астудзіць, працерці праз друшляк (галінкі выкінуць). Амбало таксама вызваліць ад галінак і разам з зелянінай і часныком пракруціць у мясасечцы, можна здрабніць ў блендэры.

 

Дадаць да працёртых ткемалі і варыць хвілін 10, затым пасаліць, паперчыць, дадаць цукар па густу і яшчэ хвіліны 2 пагатаваць. Наліць у чыстыя сухія бутэлькі, зверху наліць трохі алею і можна хаваць на зіму.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz