Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЛАЎРАК

ЛЕМАНЕМЫ

ЛЕШЧ

ЦЫТРЫНАВАЯ АКУЛА

ТКЕМАЛІ З КІНЗОЙ, КРОПАМ І КАЛЯНДРАЙ (СОУС СА СЛІЎ)

-1 кг сліў (без костачак)

- 50 г цукру,

-20 г солі,

-6 г часныку,

-1,5 г чырвонага горкага перцу (струком ці молатага),

-50 г кінзы,

-50 г кропу,

-1/2 г лыжкі молатай каляндры

Слівы прапусціць праз мясасечку. Пакласці соль, цукар і кіпяціць 5 хвілін. Дадаць вельмі дробна парэзаныя часнык, перац, зеляніну і молатую каляндру. Давесці да кіпення. Зняць з агню. Пасля астывання соус гатовы да ўжывання. Калі гэты соус нарыхтоўваецца на зіму, пасля закіпання ўліць воцат з разліку 1/2 г лыжкі 70% воцату на 1 л соуса, разліць у падрыхтаваныя слоікі і закатаць. Добра ахінуць і пакінуць да астывання.

ЗАМОВА АД НАРАДКІ

Каля мора-лукамор’я стаіць дуб, пад дубам стаіць сабор, у тым саборы стаіць прэстол, на тым прэстоле лежыць Івангілле і залаты крэст, за тым прэстолам сідзіць тры особы. Первая асоба – Хрыстос, другая асоба – сам Гасподзь, трэцья асоба – святой архангел Міхаіл ўстаў, нарадку выганяў, за дзвенаццаць вёрст адсылаў. Гасподзь устаў, залаты крэст нарадку выбіў. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА ОТ РОЖЫ

Ўстану я, раб божы, рана, умыюся бела-румяна, выйду ў поле, у зялёны сад. Там Маць Прачыстая гуляе і к сабе рожу падзывае, рожу красную, рожу чорную, сіняю і белаю, і жоўтую, і сухую, і вялую, і ўрошную, і прыгаворную, завідную, пасмешную, пацешную і мужчынскую, і хлапячую, і дзявочую, і бабскую і к сабе прызывае, на агні іспаляе. Датуль ты, рожа, расцвітала, пака я к табе прыбывала. Выдзі із рабы божай із буйнай галавы, із жоўтага мозгу, із румянага ліца, із касцяных зубоў, із белага цела, із гарачай крыві, із серца, із рук і ног, з касцей, падкостак, із жыл, пажыл, із жывата і печеней, і са всех нутрэней. Стань, Госпадзі, на помач к рабе божай і прылюбі мой дух. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz