СОУС ТКЕМАЛІ.
-2,5 кг сліў,
-500 г салодкага перцу,
-струк горкага перцу,
-300 г часныку.
Усё прапусціце праз мясасечку. Дадайце 1 ст. лыжку солі, шклянку цукру, 2 ст. лыжкі алею. Варыце 30 хвілін з моманту закіпання. Раскладзіце ў стэрылізаваныя слоікі і закатайце.
ЗАМОВА АД СКУЛЫ
Першым разам, лепшым часам, Госпадзі, прыступі, дапамажы скулу лячыць. Скула-скуліца, красная дзявіца. Чаго ты ўзнялася, ці з цяжкае работы, ці з вялікае работы, няволі. Ідзі ж ты ў чыстае поле, там стаіць бярозка, пад бярозкай краватка ўбраная, пасцелька засціланая, падушкі прыгатаўляныя, столікі засціланыя, кубачкі паналіваныя. Там табе смачна ўпіваці і ўядаці, лёгенька аддыхаці, на сінім моры гуляці, русу косу расплятаці, залатушку-скулу разганяці з касцей, мясцей, румянага цела.
Пераказаць тры разы, дуць у адно вуха, у другое вуха, а затым знізу ўверх дунуць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА АД СПАЛОХА
Брала льняную нітку, красную трапку на каленка. Патом паліла тую нітку, шаптала на яе. Брала з печкі вугольчыкі, шчэпаць солі. Шаптала на соль перад іконай. Вадзіла над галавой вугольчыкамі, сплёўвала ўбок.
Запісана ў г. Ветка ад Рабой Наталлі Міхайлаўны, 1956 г.н., Вяргеенка С.А., студэнткамі Гарбуновай Г., Чырковай Я., Швед Г. (2009)
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА АД СПУГУ
Шла красная дзевіца на мора гуляці, не ўмела яна ні ткаці, ні прасці, ні платкоў вышываці, ні ўзоры лячыці, толькі ўмела з (імя) пужанне, бальшое ліха лячыць, патайнік выдумаць з усіх касцей выбіраць і сустаўкі састаўляць і сінія жылы выцягіваць. Патайнік выдумаць, на сінія моры іх ссылаць, на ніцыя лозы, на топкія балоты, там вам гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, ўсякае дыханіе адхваліць Госпада Бога.
Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231