Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

БЕЛЫ ТАЎСТАЛОБІК

ВЕСЛАНОС

ГАЛАВЕНЬ

ДАЛЁКАЎСХОДНЯЯ САРДЗІНА

ТКЕМАЛІ З ДАЧНЫХ СЛІЎ

 

-сліва - 700 г

-часнык - 4 зубчыка

-кінза, пятрушка - пучок

-цытрына - чвэртачка

-перац чылі - 1 штучка

-аліўкавы алей - ледзь ледзь

 

1 Сліву памыць, прыбраць костачкі.

 

  

2 Сліву перакласці ў рондальчык, цалкам пакрыць вадой, даць закіпець, потым варыць яшчэ 10 хвілін на павольным агні. Зеляніну, часнык, перац: дробна насекчы.

 

3 Зліць ваду са слівы, даць трошкі астыць, дадаць усе інгрэдыенты, уключаючы спецыі і сок чвэртачкі цытрыны, ў блендэр разам са слівамі. Націснуць на кнопку блендэра і сачыць за ператварэннем нашых ягад у ткемалі: Павінна атрымаецца пюрэ.

 

4 Перакласці пюрэ ў гатовыя слоічкі, зверху наліць трохі аліўкавага алею (ён служыць дадатковай абаронай і не працякае ў нутро). Даць слоікам астыць, потым паставіць у халадзільнік. Вельмі смачна з курыцай і качкай! Прыемнага апетыту!

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтовuCoz