Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МЕЧ-РЫБА

МІКІЖА

МІНТАЙ

МІСІСІПСКІ ПАНЦЫРНІК

ТКЕМАЛІ З ЦЁРНА З МЯТАЙ.

На 1 кг цёрну ўзяць шклянку вады, кінзу адзін пучок/пры варцы цёрну дадаць, так званую, старую кінзу з суквеццямі ў выглядзе зярняткаў/ і мяту і пачынаць тушыць, прыкладна праз 15 хвілін пасля закіпання выключыць і пакінуць рондаль, са шчыльна зачыненым вечкам, астываць.Хай зеляніна і цёрн "абмяняюцца водарамі". Затым цёплую масу працерці праз друшляк, з як мага дробнымі дзірачкамі, і паставіць на маленькі агонь, дадаючы соль і цукар па густу /дзесьці 1 ст.л солі і 2 ст.л цукру/ і хай трохі пакіпіць,затым дадаць пракручаныя праз мясасечку кінзу /1 пучок/, мяту /1 пучок/, часнык /4 зубчыка/, 1 востры перчык разам з зернямі /можна і сухі чырвоны/,варыць хвілін 10 увесь час памешваючы і перыядычна спрабуючы, можна дадаць вады, калі будзе вельмі густая кансістэнцыя і соль з цукрам адрэгуляваць па вашым густу. Вось і ўсё, гэтак жа робіцца і на зіму, толькі цеплавая апрацоўка павялічваецца, бутэлькі стэрылізуюцца,зверху наліваецца кіпячы сланечнікавы алей.

 

праціраем цёрн

 

выгляд знізу

вось што засталося

зеляніна

 

на пліце

ткемалі на спробу

сіропчык з цёрну і хатні хлеб

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz