ТКЕМАЛІ З КАЛЯНДРАЙ.
-слівы - 1 кг
-цукар - 2 ст. лыжкі
-соль - 1 ст. лыжка
-часнык - 1 зубчык
-перац горкі - 1/2 г. лыжкі
-кінза - 3 ст. лыжкі
-кроп - 3 ст. лыжкі
-каляндра - 1/2 г. лыжкі
Часнык, перац ачысціць, здрабніць. Слівы прамыць, выдаліць костачкі, прапусціць праз мясасечку. У слівы ўсыпаць соль і цукар, давесці да кіпення і праварыць 4-5 хвілін. Дадаць часнык, перац, каляндру, здробненую зеляніну, зноў давесці да кіпення, уліць воцат, заліць у чыстыя слоікі, закатаць і ахінуць да поўнага астывання.
ЗАМОВА АД БАЛЕЗНІ
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Выгаварываю балезнь з белага цела, з чыстага сэрца смеротнага на мхі, на балота. Там сталы пазасціланы і кубкі паналіваны. Во там табе піць і гуляць. Ехаў Святы Егорый на сівым канёчку і на залатом каточку па калінавым масточку. Ідзёць Гасподзь па межачцы, тростачкай апіраецца – эта балезнь ўся мінаецца. У полі пад ёлачкай сядзіць тры сестрыцы. Адна шоўк вышывае, адна балезнь сунімае, а трэцяя балезнь ссылае. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА АД ГРЫЗІ
Грызь-грызіца, красная дзевіца, выйдзі ў поле, на сінее море. Там хлопцы з дзеўкамі гуляют і цебе дажыдаюць, сталы засцілаюць, кубкі наліваюць. Там табе гуляць і буяць, ў рабы Божые не бываць. А не пайдзёш, то я цебя буду грызць. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА ОТ ІСПУГА
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прысвятой Багародзіце пакланюся, памагі ўгаворваць. Урокі і ўлёкі выгаварваю с касцей, с галавы буйнай і з чар крыві гарачай, і ссылаю на мха, на балота, на сухія ляскі, на жоўтыя пяскі. Там табе ваяваць і на (імя) ні быць, серца ні знабіць. Чур, цебе наражоны, хрышчоны. Як з гусі вада, так і з цябе худоба. Не любіш меня, любі Гасподні дух. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3