Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КУМЖА

ЛІНЬ

ЛІРАВЫЯ

ЛАБАН

СОУС ТКЕМАЛІ З ЧАСНЫКОМ І ЗЕЛЯНІНАЙ

-ткемалі плады - 740 г ці ткемалі-лаваш - 250 г,

-часнык - 30 г,

-зеляніна (кроп, кінза, амбало) - 100 г,

-перац струкавы свежы - 40 г ці перац струкавы сухі - 4 г,

-соль - 15 г.

Перабраныя і прамытыя плады ткемалі кладуць у рондаль, заліваюць вадой так, каб яна толькі пакрывала іх, і вараць. Калі ткемалі добра разварацца, адкідваюць на друшляк, затым праціраюць праз сіта і разводзяць адварам, дадаюць тоўчаныя зеляніну кінзы, струкавы перац, соль, часнык, кроп, старанна змешваюць, кіпяцяць і астуджаюць.

ЗАМОВА ДЛЯ ЗУБОЎ

Месяц – на небе, звер – у лесе, рыба – у моры. Штоб не балелі зубы ў раба божага (імя).

Паўтараць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА ЗГЛАЗ І ПАДЗІЎКІ

Рання зараніца, гасподня памашніца. Я – словам, Гаспод – з помашчу. Падзівак, зглаз мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хлапечыя, парабечыя, ветраныя, вадзяныя. Прачыста Божа Маць, прыступацьме, гэтыя ўрокі, падзіўкі забірацьме. На сухія ляса, на ніцыя лозы, на быстрыя воды адсылацьме.

Прагаворваецца раніцай або днём дзевяць разоў на імя таго, хто хварэе.

Запісана ў в. Новая Дуброва ад Кашавалавай Ганны Цімафееўны, 1931 г.н., студэнткай Вырвіч В. (2003 г.)

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА КАЛІ ПАРЭЖЫШ РУКУ

Ехал Святой Грыгорый на серай кабыле. Кабыла стала, і кров рабы божай (імя) перастала.

Запісана ў г. Гомель ад Баранавай Ганны Афанасьеўны, 1939 г.н. (раней пражывала ў в. Сяліцкая Веткаўскага р-на), студэнткай Баранавай М. (2005 г.) Гомельскі раён

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz