Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ШЭРЫ КІТ

КАЛЬМАРЫ

КАРАЛЕЎСКІ ПІНГВІН

КАРАСЬ

СОУС ТКЕМАЛІ З ЗЕЛЯНІНАЙ КІНЗЫ І КРОПУ

-ткемалі - 2 шклянкі,

-зеляніна кінзы - 1 галінка,

-кропу - 2 галінкі,

-часныку - 1 долька;

-перац струкавы - па густу,

-соль - па густу

Перабраныя і прамытыя ткемалі пакласці ў рондаль, заліць вадой, каб яна пакрыла іх, і паставіць варыць. Калі ткемалі добра разварацца, зняць з агню, выдаліць костачкі і паставіць рондаль з ткемалі на агонь. Дадаць стоўчаныя з соллю зеляніну кінзы (добра з насеннем), кроп, часнык і струкавы перац і даць 1 хвіліну пакіпець. Зняўшы з агню працерці ткемалі праз сіта і зліць у соуснік. Гатовы соус павінен мець гушчыню вадкай смятаны.

ЗАМОВА АД ЧЫР’ЯЎ

Чырый-Васілій, не хадзі ты шырэй, а паскарэй схадзі, раба божага (імя) асвабадзі. У гэтым доме не яўляйся, к белу целу не прыкасайся. Амінь, амінь, амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД ЯЧМЕНЯ

Ячмень, ячмень, на табе кукіш (паказаць кукіш ячменю), што хочаш, то купіш. Купі сабе мыльца, памый сабе рыльца. Купі сабе тапарок, сякі папярок. Купі сабе кабылку, кабылка здохня, ячмень засохня.

Папляваць у глаз тры разы. Еслі нагаварываеце самі сабе, смажце слюной глаз і дайце высахнуць. Не выціраць. За ноч ячмень праходзіць.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА ВОГНІК

Шла Маць Прачыстая к (імя) вогнік выдумаць. Вогнік калючы, балючы, свярбучы, агнявы, вадзяны, ветраны. Не я знаю, Гасподзь знае і нам памагае. Я – з духам, а Гасподзь – з помашчу.

На патэльню капнуць некалькі кропель вады, па баках раскласці на тры кучкі па тры вугалькі. Затым, прамаўляючы замову, калі называеш “агнявы”, трэба распаліць агонь і з адной кучкі вугальком павадзіць па вогніку і ўкінуць у агонь. Затым, калі называеш “вадзяны”, робіш тое ж самае і кідаеш у ваду, што наліта пасярэдзіне. 3 трэцяй кучкі бярэш вугалёк, калі называеш “ветраны” і, прарабіўшы тое ж самае, кідаеш у парог (дзе стаяць качэргі, вілы, звычайна каля печы). Тое ж самае зрабіць тры разы з астатнімі вугалькамі.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz