Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЗВЫЧАЙНЫ ДЖГІР

ДЗЮГОНЬ

ДЭЛЬФІН

ЖЭРАХ

СОУС ТКЕМАЛІ ДЛЯ МЯСНЫХ І РЫБНЫХ СТРАЎ

 -ткемалі - 2 шклянкі,

-зеляніна кінзы і кропу - па 2 галінкі,

-палей-травы (амбало) - 1 галінка,

-часнык - 1 долька;

-перац струкавы - па густу,

-соль - па густу

Перабраныя і прамытыя ткемалі, пакласці ў рондаль, заліць вадой так, каб пакрыць іх, і паставіць варыць. Калі ткемалі добра разварацца, зняць з агню і працерці разам з адварам праз сіта ці друшляк. Да атрыманай масы (якая павінна быць сярэдняй гушчыні) дадаць тоўчаныя зеляніну кінзы, струкавы перац, соль, часнык, кроп, палей-травы (амбало) і добра перамяшаць.

ЗАМОВА АД СПУГУ

Выгаварываю з (імя) пужанне, ўлеканне бацькава, маткіна, курынае, вуцінае, гусінае, сабачае, цялячае, кароўскае, дзявоцкае, хлапоцкае, парабоцкае. Выгаварываю пужанне з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з усіх жылачак і спажылачак, і па касцях не хадзіць, і касцей не ламіць, рацівага сэрца не знабіць, гаручае крыві не паліць. Ідзі, пужанне, ўлеканне, на сухія лясы, на топкія балоты, на жоўтыя пяскі, на ніцыя лозы, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Не я знаю, Гасподзь знае і нам памагае.

Прамаўляць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД СЭРЦА

Прачытаць малітву “Отчэ наш” тры разы, перакрысціцца і загавараць:

– Едзе мёртвы ў поле і рэчэ яму: – Далеча лі, дружа, едзеш? – Еду за мора, за красныя дзевіцы, на бумажныя пярыны. Не шчыпле, ні а чым не таскуе, так бы ў рабы божай (імя) сэрца не балела, не шчыпала, ні а чым не тужыла. Сколь скора сіе слова ізменіцца, столь скора і борзда ў рабы божай (імя) сярдзечная таска, балезнь ізлечыцца. Ва векі вякоў. Амінь.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

ЗАМОВА АД УДАРУ, ЗВIХУ, РАСЦЯЖЭННЯ

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога i Духа Святога. Iшоў Хрыстос чэраз калiнавы мост з двума апосталамi. Мост зламаўся, рабы божай (iмя) удар балець суняўся. Ты, удар, перастань, балець не стань, па касцi не хадзi, касцi не ламi, сiнiх жыл не сушы, рыжага мяса не крышы, костачка да костачкi, сустаў на сустаў, штоб балець перастаў. Я – словам, а Гасподзь Бог – з помашчу.

 Запiсана ў г. Ветка ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н., Вяргеенка С.А., студэнткамі Казловай А., Недасекінай А., Пракошынай К., Псікавай С., Філевай С. (2009)

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА АД УРОКУ

Ішоў Бог, ішоў Ісус Хрыстос па сінім моры, па лукаморы. На сінім моры, на лукаморы стаіць кузня. У той кузні кавалі куюць, гарачая жалеза расплаўлялі, голымі рукамі бралі, у сіняя мора, у воду кідалі, у рабы божай (імя) урок, улёк і прыгавор вымалі. Раба божа, мой дух, а Гасподняя помашч, ўсякае дыханіе ад хваліць Госпада Бога.

Прамаўляць тры разы.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz