Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ГІГАНЦКАЯ АКУЛА

ГАЛАВЕНЬ

МАРСКІ АГУРОК (ГАЛАТУРЫЯ)

ГАЛЬЯН ЗВЫЧАЙНЫ

СОУС СА СЛІЎ (ТКЕМАЛІ)

 

-слівы ці алыча - 1 кг,

-2 сталовых лыжкі сечанай кінзы,

-2 сталовых лыжкі сечанага кропу,

-часнык - 2-3 зубчыка,

-сушоны востры чырвоны перац - 1/4 гарбатнай лыжкі (можна замяніць свежым струкавым вострым перцам па густу),

-вада - 1/4 шклянкі,

-соль - па густу,

-цукар - па густу

 

Слівы вымыць і скласці ў рондаль. Да сліваў дадаць ваду, паставіць рондаль на агонь, давесці да кіпення і варыць, зрэдку змешваючы, ~10 хвілін (слівы не павінны моцна разварыцца, але ад іх павінна пачаць адставаць скурка).

 

Затым слівы адкінуць на друшляк. Вадкасць ад сліў пераліць у асобную міску (з яе можна будзе сварыць кісель). Слівы працерці праз друшляк, адлучаючы скурку і костачкі (костачкі са скуркай выкінуць ці выкарыстоўваць для падрыхтоўкі кісяля ці ўзвара).

 

Зеляніну вымыць, абсушыць і вельмі дробна нарэзаць ці здрабніць у блендэры. Часнык ачысціць і прапусціць праз часнычны прэс. Свежы востры перац дробна пасекчы. Працёртую масу са сліў зноў паставіць на агонь, дадаць соль, цукар і давесці да кіпення.

 

Пакласці зеляніну, часнык і перац, пракіпяціць ~2 хвіліны, здымаючы пену.

 

Разліць па стэрылізаваных бутэльках ці слоікам і закаркаваць. Бутэлькі з соусам ахінуць і пакінуць да поўнага астывання. Захоўваць соус у прахалодным месцы.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz